10:00 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Біятланістка Дар'я Домрачава

Домрачава зоймецца каратэ

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Легендарная біятланістка разам з беларускімі артыстамі стане часткай праекта Bright Team, прымеркаванага да II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 19 вер — Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава зоймецца каратэ ў рамках праекта Bright Team дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведамілі Sputnik у прэс-службе фонду.

Трэніроўка з удзелам Домрачавай адбудзецца 24 верасня ў зале кафедры спартыўна-баявых адзінаборстваў і спецпадрыхтоўкі БДУФК. Занятак правядзе сяміразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Грыневіч.

Разам з Домрачавай свае сілы ў каратэ паспрабуюць зоркі айчыннага шоу-бізнэесу Тэа, Артэміс Ахпаш, Анжаліка Пушнова, Марына Грыцук і Таццяна Рудакоўская. Акрамя таго, у трэніроўцы возьмуць удзел супрацоўнікі фонду.

"Яна (Домрачава — Sputnik) працягне праект Bright Team, адной з галоўных мэтаў якога з'яўляецца папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму будучага мультыспартыўнага форуму", — распавялі ў фондзе.

Праект Bright Team стартаваў 1 жніўня. За паўтара месяца адбыліся некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Bright Beach Soccer, Bright 3x3 Basketball і іншыя. Праект прадугледжвае далейшае правядзенне шэрагу сяброўскіх сустрэч.

Нагадаем, у ліпені Домрачава, якая завяршыла біятлонную кар'еру, стала першым зорным паслом Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

По теме

Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў 2019
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Дар'я Домрачава, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы