14:48 26 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Другі этап ралі-рэйду Дакар-2019

Другі этап "Дакара": КамАЗ наперадзе, Вязовіч перавярнуўся перад фінішам

© Photo: МАЗ-СПОРТавто
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Нягледзячы на аварыю лідара каманды, амаль усе беларускія экіпажы палепшылі свае пазіцыі ў агульным заліку грузавікоў.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Няўдалым стаў другі этап ралі-рэйду "Дакар-2019" для срэбнага прызёра мінулагодняй гонкі Сяргея Вязовіча - незадоўга да фінішу на спецучастку яго МАЗ перавярнуўся, паведаміла прэс-служба "Чырвоных зуброў" у Facebook.

"За 200 метраў да фінішу на вялікай хуткасці экіпаж трапіў у пясчаную пастку і перавярнуўся", - гаворыцца ў паведамленні.

Грузавік атрымаў пашкоджанні, але, паводле інфармацыі каманды, экіпаж цэлы. На дапамогу экіпажу Вязовіча, які трапіў у бяду, падаспеў сакаманднік - машына, якой кіруе Сяргей Вішнеўскі. Агульнымі намаганнямі каміён з бартавым нумарам 501 быў пастаўлены на колы і дабраўся да кантрольнай кропкі.

Пераможцам другога этапа ў грузавым заліку зноў стаў Эдуард Нікалаеў з "КАМАЗ-МАЙСТАР", яго экіпаж і ўзначальвае залік грузавікоў. Другое месца ў генеральнай класіфікацыі - у галандца Жэрара Дэ Роя, трэцяе месца ў аргентынца Федэрыка Вілагры.

Беларускія экіпажы займаюць месцы за межамі першай дзясяткі: Вішнеўскі трохі страціў (11), а Вязовіч (12) і Васілеўскі (13) палепшылі свае пазіцыі.

У заліку пазадарожнікаў змяніўся лідар - ім стаў паўднёваафрыканец Жынэль Дэ Вільерс на Toyota, другі - галандзец Бернхард тэн Брынке, трэці - іспанец Нані Рома на MINI.

У матацыклістаў залік па-ранейшаму ўзначальвае Хоан Борт, трэці радок утрымлівае Рыкі Брабец з ЗША, а вось чылійца Педра Куінтанілью, які заняў учора другое месца, аж на чацвёртае пацясніў леташні пераможца "Дакара", аўстрыец Маціяс Уокнер. У квадрацыклістаў у лідарах зноў два аргентынцы: Нікалас Кавігласіа і Густава Галего, на трэцяе месца вырваўся француз Аляксандры Жыру.Трэці этап ралі-рэйду стартуе ў сераду і пройдзе паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа.

Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта", Эдуард Нікалаеў, Сяргей Вішнеўскі, Сяргей Вязовіч

Галоўныя тэмы