09:58 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Трэці этап ралі-рэйду Дакар-2019

Выцягвалі адзін аднаго: пяскі трэцяга этапу "Дакара" згулялі супраць усіх

© Photo: МАЗ-СПОРТавто
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
МАЗ-СПОРТаўта на Дакары 2019 (12)
1110

У грузавым заліку лідарства ўсё больш захопліваюць экіпажы Камазаў, з беларусаў у першай дзясятцы пакуль толькі адзін.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Трэці этап ралі-рэйду "Дакар-2019" выдаўся вельмі складаным для ўдзельнікаў, распавялі пілоты каманды "МАЗ-СПОРТаўта".

Прычым для лідара беларускай каманды Сяргея Вязовіча ён аказаўся складаным яшчэ да старту - пасля перавароту на фінішы другога этапа мэханікам неабходна было аператыўна аднавіць грузавік, і яны з гэтым справіліся, аднак перад выездам на стартавую кропку выявіўся схаваны дэфект ступіцы, выкліканы падзеннем. У выніку каміён Вязовіча спазніўся на старт амаль на 30 хвілін.

Механики делают все возможное, чтобы утром автомобиль выехал на старт
Механікі робяць усё магчымае, каб раніцай аўтамабіль выехаў на старт

Аднак падчас самога этапу пяшчанікі зблыталі карты шматлікім - грузавікі спыняліся, каб выцягнуць з пастак іншых удзельнікаў. На выручку адзін аднаму і сапернікам прыходзілі і МАЗаўцы.

"Спецучастак быў сур'ёзны і цяжкі - пяшчаны. Ішлі вельмі добра, нават абышлі Дэ Роя і шмат каго. Але потым патрапілі ў пастку, адкуль нас выратаваў Сяргей Вязовіч. Пакуль мы збіраліся, Сяргей з'ехаў, аказалася, што метраў праз пяцьсот сядзеў МАЗ Вішнеўскага і КамАЗ Мардзеева. Напачатку нам давялося выцягнуць КамАЗ, каб вызваліць шлях Аляксею, і далей ён змог выбрацца", - так апісвае сітуацыю Аляксандр Васілеўскі.

У выніковым заліку грузавікоў лідзіруе па-ранейшаму Эдуард Нікалаеў, на другое месца падняўся яшчэ адзін расійскі экіпаж - Дзмітрыя Сотнікава, трэці - аргентынец Федэрыка Вілагра на Iveco. У топ-10 пакуль знаходзіцца адзін беларускі экіпаж - Аляксея Вішнеўскага, ён прайграе лідару крыху больш за дзве гадзіны. Васілеўскі і Вязовіч займаюць 14 і 18 радкі адпаведна.

У пазадарожным заліку на першым месцы катарац Насэр Аль-Атыя, другое і трэцяе месца - у гоншчыкаў MINI, саўдзітаў Язіда Аль Раджы і француза Стэфана Петерансэль.

Мотазалік узначальвае чыліец Пэдра Куінтанілья, другі радок за аргентынцам Кевінам Бенавідэсам, трэці - брытанец Сэм Сандерлэнд. У заліку квадрацыклістаў лідарства ў трох аргентынцаў - Кавігліаса, Ферыёлі і Галу.Чацвёрты этап гонкі стартуе ў чацвер, яго маршрут пракладзены паміж гарадамі Арекіпа і Макегуа.

Тэмы:
МАЗ-СПОРТаўта на Дакары 2019 (12)
Тэги:
Эдуард Нікалаеў, Сяргей Вішнеўскі, Сяргей Вязовіч, "Дакар"

Галоўныя тэмы