МІНСК, 9 лют - Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў эстафетнай гонцы зімовага спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2019", перадае карэспандэнт Sputnik у суботу.
Пасля завяршэння гонкі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з камандай дзяўчат, якія літаральна месяц таму ўпершыню сталі на лыжы. У іх ліку - міс Беларусь Марыя Васілевіч.
Як распавяла Васілевіч Sputnik, яна і яшчэ каля 10 дзяўчат упершыню пачалі асвойваць лыжы каля месяца таму, і сёння вырашылі прыняць удзел у свяце. Дзяўчыны з увагай выслухалі парады кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт распавёў спартсменкам-пачаткоўцам, як правільна бегчы, а таксама параіў падчас не губляцца і не хвалявацца, асабліва калі гэта тычыцца агнявой мяжы.
Спартыўнае свята "Мінская лыжня" прайшло сёння ў сталіцы. Першае месца заняла каманда кіраўніка дзяржавы, у якую ўваходзіў Аляксандр Лукашэнка, яго сын Мікалай Лукашэнка, біятланістка Дар'я Домрачава і Святлана Канашэнка.
Другое месца заняла каманда Гродзенскага гарвыканкама, на трэцім - каманда Саўміна.

Узнагароджанне пройдзе сёння, мяркуецца, што ўзнагароды пераможцы атрымаюць з рук кіраўніка дзяржавы.
Паводле звестак арганізатараў, у Мінскай лыжні прымаюць удзел каля 5 тысяч чалавек.
Факт рэгістрацыі і аўтарызацыі карыстальніка на сайтах Sputnik пры дапамозе акаўнта ці акаўнтаў карыстальніка ў сацыяльных сетках пазначае згоду з дадзенымі правіламі.
Карыстальнік абавязваецца сваімі дзеяннямі не парушаць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Карыстальнік абавязваецца выказвацца паважліва ў адносінах да іншых удзельнікаў дыскусіі, чытачоў і асобаў, якія фігуруюць у матэрыялах.
Адміністрацыя мае права выдаліць каментары, зробленыя на мовах, якія адрозніваюцца ад мовы, на якой прадстаўлены асноўны змест матэрыялу.
Каментар карыстальніка будзе выдалены, калі ён:
Адміністрацыя мае права без папярэдняга паведамлення карыстальніку заблакаваць яму доступ да старонкі або выдаліць яго акаунт у выпадку парушэння карыстальнікам правілаў каментавання або пры выяўленнi ў дзеяннях карыстальніка прыкмет такога парушэння.