01:20 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Кіраўнік ЕАК назваў II Еўрапейскія гульні самай яркай падзеяй 2019 года

© Sputnik / Владимир Астапкович
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)
710

Ніхто, па словах Янеза Качыянчыча, не чакаў, што Мінск справіцца з правядзеннем спаборніцтваў на такім высокім узроўні.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Янез Качыянчыч назваў II Еўрапейскія гульні ў Мінску самай яркай падзеяй 2019 года, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

У гэтыя дні ў Досе праходзіць XXIV Генасамблея Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Падчас мерапрыемства з дакладам выступіў кіраўнік ЕАК. У сваёй прамове Качыянчыч "адзначыў II Еўрапейскія гульні ў Мінску, як самую яркую спартыўную падзею ў бягучым годзе".

"Правядзенне і арганізацыя II Еўрапейскіх гульняў у Мінску былі ажыццёўлены значна лепш, чым хто-небудзь чакаў, і мы можам ганарыцца гэтым дасягненнем", - заявіў кіраўнік ЕАК.

Па словах Качыянчыча, на кожным з кантынентаў ёсць спартыўны форум, "які павінен быць лепш інтэграваны ў алімпійскія рамкі".

Нагадаем, Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні ў чэрвені. У беларускую сталіцу прыехалі больш за тры тысячы атлетаў, якія разыгралі медалі ў 15 відах спорту. У васьмі з іх прайшла кваліфікацыя на Алімпійскія гульні-2020 у Токіа.

Еўрапейскія гульні-2023 прыме польскі Кракаў.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (191)
Тэги:
Беларусь, Мінск, Еўрапейскія гульні-2019

Галоўныя тэмы