Упершыню ў кар'еры: Сабаленка заняла 7-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу

© REUTERS / Robert DeutschАрына Сабаленка
Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пачатку года беларуска замыкала дзесятку ў рэйтынгу WTA, а пасля перамогі на турніры ў Абу-Дабі паднялася на тры пазіцыі.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка паднялася на 7-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу, пакуль гэта яе лепшая пазіцыя ў кар'еры.

Беларуска на мінулым тыдні выйграла турнір у ААЭ, абыграўшы ў фінале расіянку Вераніку Кудэрметаву. Гэта яе трэці кубак запар. У мінулым сезоне Сабаленка перамагла на спаборніцтвах у чэшскай Астраве (дзе ў фінале, дарэчы, сустрэлася з Вікторыяй Азаранка) і аўстрыйскім Лінцы.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка павіншаваў Сабаленку з першай перамогай у сезоне

Дзякуючы трыумфу ў Абу-Дабі Арына паднялася на тры радкі ў рэйтынгу і цяпер мае ў актыве 4580 ачкоў. У яе бліжэйшай праследавацельніцы - канадкі Б'янкі Андрэеску - 4555 ачкоў.

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка, як і да гэтага, цяпер займае 13-е месца ў рэйтынгу WTA, маючы 3426 ачкоў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 90-й пазіцыі (838 балаў).

У топ-3 першага ў 2021 годзе рэйтынгу трапілі аўстралійка Эшлі Барці, румынка Сімона Халеп і японка Наомі Осака.

У сусветным рэйтынгу ў мужчын лідзіруе серб Новак Джокавіч, на другой пазіцыі - іспанец Рафаэль Надаль, на трэцяй - аўстрыец Дамінік Цім. Лепшы сярод беларусаў Ягор Герасімаў, ён на 78-м месцы.

Зараз тэнісісты рыхтуюцца да Australian Open - першаму ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема. Ён пройдзе з 8 па 21 лютага ў Мельбурне.

Раней Вікторыя Азаранка паведаміла, што прапусціць трэніроўкі з-за каронавіруса: у двух чалавек, якія ляцелі з ёй чартарным рэйсам у Мэльбурн, тэст на COVID-19 апынуўся станоўчым. Бліжэйшыя два тыдні беларуска, якая двойчы перамагала ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (2012, 2013 гады), будзе знаходзіцца на каранціне.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0