На Алімпіяду ў Токіа адабраліся 96 беларускіх спартсменаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак
Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2021
Падпісацца
Больш за ўсё ліцэнзій на Гульні заваявалі лёгкаатлеты, прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ, а таксама плыўцы. Адбор яшчэ не завершаны.
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Дзевяноста шэсць беларускіх спартсменаў (41 мужчына і 55 жанчын) выканалі кваліфікацыйныя нарматывы і патрабаванні, якія даюць права ўдзельнічаць у XXХII летніх Алімпійскіх гульнях, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне Выканкама НАК, які зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Гульні ў Токіа. Пасяджэнне правёў віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак.
Было адзначана, што спіс тых, хто адправіцца на Алімпіяду, яшчэ не канчатковы: адбор на Гульні працягваюцца. Завяршаюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Рысу пад колькасцю заваяваных ліцэнзій можна будзе падвесці 30 чэрвеня.
На сённяшні дзень больш за ўсё пуцёвак на Алімпіяду заваявалі беларускія лёгкаатлеты - 21. На другім месцы размясціліся прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ - 12. 9 ліцэнзій у плыўцоў, 7 - у барцоў вольнага стылю і спартсменак з мастацкай гімнастыкі, 5 - у прадстаўнікоў веславання акадэмічнага .
Што беларускія паралімпійцы чакаюць ад стартаў у Токіа - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2021
Што беларускія паралімпійцы чакаюць ад стартаў у Токіа - відэа
Таксама на Алімпіяду збіраюцца спартсмены, якія выступаюць у боксе, дзюдо, сучасным пяцібор'і, стральбе з лука, стральбе кулявой (па 3 чалавека ў кожным відзе), веласіпедным спорце (2 спартсмены, якія выступаюць на трэку і 2 на шашы).
Па 2 чалавекі адабраліся ад спартыўнай гімнастыкі, коннага спорту, артыстычнага (сінхроннага) плавання, паруснага спорту, скачкоў на батуце, тэніса, цяжкай атлетыкі. Па адным спартсмене будзе прадстаўлена ў грэка-рымскай барацьбе, настольным тэнісе.
Шэфам беларускай місіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа і зімовых у Пекіне будзе Дзмітрый Даўгалёнак.

Алімпіяда ў Токіа

XXXII летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Гэта найбуйнейшыя ў свеце спартыўныя спаборніцтвы, у якіх павінны ўзяць удзел каля 11 тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін. Яны выступяць у 33 відах спорту і разыграюць 339 камплектаў узнагарод. Гульні павінны былі прайсці летам 2020 года, але былі адкладзены роўна на год з-за пандэміі. Пры гэтым усё роўна было вырашана пакінуць назву "Алімпіяда-2020".
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0