12:44 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Спявак Аляксей Грос (Беларусь) на Славянскім базары ў Віцебску

Беларус Аляксей Грос лідзіруе на конкурсе "Славянскага базару"

© Sputnik / Виктор Толочко
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар": грані свята (7)
7111

Артыст атрымаў максімальную колькасць балаў па выніках двух дзён конкурсу, але вынікі спаборніцтва выканаўцаў члены журы абвесцяць толькі ў панядзелак.

ВІЦЕБСК, 18 ліп — Sputnik. Беларускі спявак Аляксей Грос прэтэндуе на галоўны прыз у рамках конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску".

"Славянскі базар" праходзіць у гэтыя дні пры інфармацыйнай падтрымцы Sputnik Беларусь. Акрамя непасрэдна фестывалю, у рамках форуму адбыўся прэстыжны конкурс вакалістаў, Беларусь на ім прадстаўляе Аляксей Грос.

Спявак Алексей Грос
© Фото: предоставлено пресс-службой А. Гросса

За два дні конкурсу Грос атрымаў максімальную колькасць балаў — 157 з 160. Таксама высока члены журы ацанілі прадстаўнікоў з Расіі і Казахстана. Мяркуючы па ўсім, беларускі спявак атрымае і Гран-пры конкурсу, бо значна абыходзіць ўсіх канкурэнтаў.

Высокія балы Гросу прынеслі песні Пятра Ялфімава "Я хачу" і групы Bon Jovi "It's my life". У першы конкурсны дзень ён атрымаў "дзясяткі" ад усіх членаў журы, а ў другi пашкадавалі вышэйшы бал яму толькі трое экспертаў.

Прафесійнае журы на конкурсе гэтага года ўзначальвае расійскі спявак Валерый Лявонцьеў.

Вынікі конкурсу будуць падведзены вечарам у панядзелак падчас урачыстай цырымоніі закрыцця юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску".

Аляксей Грос — беларускі спявак, артыст прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", у якім таксама працуюць спявачкі Алёна Ланская і Дарыя. Некалькі разоў Грос станавіўся фіналістам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне".

Тэмы:
"Славянскі базар": грані свята (7)
Тэги:
музычная падзея, Папулярная музыка, Славянскі базар у Віцебску, аляксей грос, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы