Юбілейны Tallinn Music Week запрашае беларускіх музыкаў

© Photo : Tallinn Music WeekФестываль Tallinn Music Week
Фестываль Tallinn Music Week - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Tallinn Music Week – вядомы ва ўсёй Еўропе культурны праект, што ўключае найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе музычны шоукейс-фестываль з арт-праграмай і гарадскімі мерапрыемствамі.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. З 2 па 8 красавіка 2018 года ў сталіцы Эстоніі адбудзецца дзясяты па ліку фестываль Tallinn Music Week. Арганізатары мерапрыемства абвясцілі пра прыём заявак ад беларускіх музыкаў.

Для Беларусі гэта будзе пяты па ліку Tallinn Music Week. Тут добра памятаюць поспехі беларускіх гуртоў Super Besse і "Петля пристрастия", праектаў Mustelide і Awlnight — усе гэтыя артысты атрымалі па выніку фестывалю новыя кантакты і прапановы. Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з'яўляецца праект Experty.by.

Гарады свету. Талін - Sputnik Беларусь
Беларусь на Tallinn Music Week 2017 прадставяць 4 артысты

"Дзясяты па ліку Tallinn Music Week будзе асаблівым у тым ліку на музычным узроўні. Наша мэта — будаваць масты паміж творчымі людзьмі з розных краін і кантынентаў. Нас вельмі цешыць, што Беларусь ужо пяты год з'яўляецца актыўным удзельнікам гэтага працэсу", — адзанчае дырэктар фестывалю Хэлен Сілдна.

У 2017 годзе ў фестывалі ўзялі ўдзел 250 артыстаў з 32 краін свету, канцэрты наведалі больш за 36 тысяч гледачоў, канферэнцыю — 900 міжнародных дэлегатаў з краін Еўропы і іншых куткоў свету. Мерапрыемства адбывалася на 80 пляцоўках, яго асвятлялі 130 міжнародных журналістаў.

Заяўкі на ўдзел у музычнай праграме фестывалю прымаюцца да 1 лістапада праз сайт www.tmw.ee. Абраным артыстам арганізатары забяспечваюць абсталяванне для выступу і жытло з харчаваннем у дзень канцэрта.

Падрабязнее пра кошты квіткоў на фестываль на сайце experty.by.

Стужка навiн
0