09:14 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Новы год, архіўнае фота

Дзе пройдуць народныя гулянні ў навагоднюю ноч у Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Больш за 20 пляцовак для масавых народных гулянняў, дзе змогуць адпачыць сталічныя жыхары і госці, у навагоднюю ноч будуць функцыянаваць у розных раёнах Мінска.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Улады Мінска вызначылі пляцоўкі ў адміністрацыйных раёнах горада, дзе ў навагоднюю ноч пройдуць святочныя народныя гулянні, пра гэта паведамілі Sputnik Беларусь у прэс-службе Мінгарваканкама.

Усяго ў горадзе будуць дзейнічаць 22 пляцоўкі, дзе жыхары Мінска і госці сталіцы змогуць культурна адпачыць і далучыцца да масавых гулянняў. Больш за ўсіх пашанцавала жыхарам Заводскага, Фрунзенскага і Першамайскага раёна: на кожны з іх прыпадае па чатыры святочныя пляцоўкі.

У Заводскім раёне Мінска народныя гулянні разгорнуцца ля спарткомплексаў "Чыжоўка-Арэна" (з 01:00 да 04:00) і МФК "Мандарын" па вуліцы Герасіменкі (з 01:00 да 03:00), а таксама каля ўнівермага "Беларусь" і супермаркета "Суседзі" па вуліцы Сяліцкага (з 01:00 да 03:00).

Жыхары Фрунзенскага раёна сталіцы могуць адсвяткаваць Новы год з 01:00 да 03:00 каля Лядовага палаца спорту Мінскай вобласці (вуліца Прытыцкага, 27), у парку імя Уга Чавеса, на пляцоўках каля ГЦ "Максімус" (вуліца Лабанка, 94) і рынку "Заходні" (вуліца Бурдзейнага, 6).

Навагоднія гулянні ў Першамайскім раёне пройдуць з 01:00 да 03:00 каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на вуліцы Русіянава, 1, вуліцы Фогеля, 1 і вуліцы Герояў 120-й дывізіі, 15.

У Ленінскім раёне святочныя мерапрыемствы з 00:00 да 03:00 адбудуцца ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, а таксама на пляцоўцы каля кінатэатра "Салют" (праспект Ракасоўскага, 150а).

Маскоўскі раён сталіцы парадуе жыхароў і гасцей горада навагоднімі гуляннямі ў парку Паўлава (з 01:00 да 04:00), скверы "Палянка" па вуліцы К. Лібкнехта і на вуліцы Я. Чачота ў мікрараёне Брылевічы (з 01:00 да 03:00).

Жыхароў Партызанскага раёна навагодняя святочная праграма будзе радаваць з 00:30 да 04:00 у парку экстрэмальных відаў спорту (вуліца Сталетава, 1) і на пляцоўцы каля помніка савецкім лётчыкам па вул. Карвата.

У Цэнтральным раёне свята разгорнецца з 01:00 да 04:00 на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі (вуліца Старавіленскі тракт, 41), у Савецкім — з 00:30 да 04:00 на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам.

Масавыя гулянні ў Кастрычніцкім раёне пачнуцца ў 01:00 на плошчы каля культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (вуліца Чкалава, 7).

Паводле інфармацыі Мінгарвыканкама, больш за ўсё калядных і навагодніх святочных мерапрыемстваў пройдуць у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска.

Раней стала вядома, як доўга будуць адпачываць беларусы ў навагоднія святы. Сіноптыкі ў сваім доўгатэрміновым прагнозе надвор'я ўжо паабяцалі жыхарам Беларусі снег у ноч з 31 снежня на 1 студзеня. А Sputnik даведаўся, што нельга дарыць на Новы год 2018.

Тэги:
Новы год 2018, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы