Якія расліны абараняюць нас ад зла, чаму пеўня або ката першымі пускалі ў хату і каго трэба ўмураваць у сцяну, каб будынак стаяў?
Як нашы продкі абараняліся ад злых духаў, бачных і нябачных шкоднікаў і паганага вока, што трэба было апрануць, узяць з сабой і сказаць перад дарогай і чаму песня адпуджвае нячысцікаў, а свіст, наадварот, вабіць?
З глыбокай старажытнасці людзі верылі, што абрадавыя лялькі з’яўляюцца вернымі памочнікамі і абаронцамі.
Стаўбушка, падобна Бураціна, нарадзілася з палена. І вельмі дарэчы прыйшлася да двара, каб дабро ў дом заклікаць.