Напярэдадні прэм'еры спектакля "Падводнікі", якая адбудзецца 30 чэрвеня ў драмтэатры імя Горкага ў Мінску, драматург Андрэй Курэйчык распавёў радыё Sputnik Беларусь аб асноўнай задуме п'есы і пра тое, што ўбачаць гледачы на тэатральнай сцэне.
Андрэй Курэйчык напісаў п'есу "Падводнікі" - гэта дакументальны сюжэт пра падзеі 4 ліпеня 1961 года на савецкай атамнай падлодцы К-19.