Перасякаючы мяжу Гомельшчыны і Брэстчыны па трасе М10, адразу заўважаеш згорбленыя спіны людзей, якія збіраюць клубніцы. Праз некалькі дзясяткаў кіламетраў дарога прыводзіць у вёску з гучнай назвай Дварэц, сталіцу гэтай клубнічнай краіны.
Сёлетні сезон быў не вельмі ўрадлівым, але аб тым, каб адмяніць свята, размовы не было.
Амаль усе мясцовыя жыхары ў Дварцы занятыя вырошчваннем клубніц: практычна ў любой сям'і ёсць пара сотак, а на мясцовы рынак з'язджаюцца пакупнікі з іншых краін.
Навукоўцы імкнуцца вывесці клубніцы, якія не запатрабуюць апрацоўкі хімікатамі для павелічэння тэрміну захоўвання.
У гэтым годзе беларускія ягады сталі прадавацца практычна на месяц раней, чым звычайна, пакуль што яны каштуюць крыху даражэй за імпартныя.
У самы разгар клубнічнага сезона ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна праходзіць фестываль, прысвечаны чырвонай ягадзе.