19:37 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19

Навiны по тэме Аляксандр Лукашэнка

Президент Беларуси Александр Лукашенко в Санкт-Петербурге

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка нарадзіўся 31 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь (Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі - як гісторык і эканаміст.

Быў абраны на пасаду прэзідэнта ў 1994 годзе, пасля гэтага пяць разоў пераабіраўся, апошні раз - у 2015 годзе, калі за Лукашэнку прагаласавалі 83,5% выбаршчыкаў. Акрамя пасады кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Рыгоравіч таксама займае пасаду кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і ў некаторых іншых арганізацыях.

Прэзідэнт Беларусі захапляецца хакеем, а таксама вырошчваннем пладова-агароднінных культур на тэрыторыі сваёй рэзідэнцыі: у прыватнасці, вырошчвае кавуны. Вядомы Лукашэнка і як майстэрскі прамоўца: ён актыўна размаўляе з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці.

У Аляксандра Лукашэнкі тры сыны: Віктар (41 год), Зміцер (37 гадоў) і Мікалай (12 гадоў), таксама ў прэзідэнта Беларусі сем унукаў. Прэзідэнт не выстаўляе на публіку сваё асабістае жыццё, у тым ліку - і адносіны з жонкай Галінай Радзівонаўнай.

548 Вынікі
  • Свежае
  • Папулярнае