01:03 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба

Беларусь уваходзіць у тройку лепшых краін для гастранамічнага турызму

© Sputnik Альфрэд Мiкус
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
4720

У тройку лідараў National Geographic у намінацыі "Гастранамічны і агратурызм" увайшлі Грузія, Італія і Беларусь.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Беларусь увайшла ў тройку лідараў у намінацыі "Гастранамічны і агратурызм", паведамляе анлайн-версія National Geographic Traveler.

Спіс краін лідараў у розных намінацыях складзены па выніках анлайн галасавання на сайце.

Беларусь атрымала ў рэйтынгу 13% галасоў і заняла трэцяе месца. Грузія на першым месцы з 36% галасоў карыстальнікаў. На другім месцы апынулася Італія з 26%.

Акрамя прывабнасці ў сферы гастранамічнага турызму Грузія выйшла на трэцяе месца ў намінацыі "Гарналыжны адпачынак" з 10%, прапусціўшы наперад толькі Швейцарыю (44%) і Аўстрыю (32%). Першае месца ў намінацыі "Экскурсійны адпачынак" заняла Італія, за якую прагаласавалі 45% рэспандэнтаў.

Далей ідуць Францыя (23%) і Вялікабрытанія (19%).

Анлайн-галасаванне праходзіць на сайце часопіса National Geographic Traveler па 15 кастрычніка ўключна.

По теме

Мінск трапіў у топ-30 месцаў The Times, дзе можна выдатна адпачыць
Тэги:
гастрономический туризм, агротуризм, туризм, National Geographic Traveler, Грузія, Італія, Беларусь

Галоўныя тэмы