03:20 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Нясвіжскі замак

Збіраемся ў падарожжа: што паглядзець у Беларусі гэтай восенню

© Photo : Міхаіл Несцераў
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (10)
7610

У Міжнародны дзень турызма Sputnik зрабіў падборку славутасцяў краіны – па адной з кожнай вобласці - якія асенняй парой выглядаюць неверагодна прыгожа.

Каб справіцца з восеньскай дэпрэсіяй, псіхолагі рэкамендуюць падарожнічаць. Зрабіць гэта можна нават не выязджаючы за межы Беларусі -  у нашай краіне шмат цікавага і незвычайнага. А ёсць мясціны, якія прыйдуцца да спадобы як аматарам архітэктуры, так і фанатыкам шыкоўных пейзажаў.

Палац Сапег у Ружанах

Мястэчка Ружаны ў Брэсцкай вобласці да 1552 года належала роду Тышкевічаў і ў тыя часы славілася вытворчасцю сукна і дываноў, паясоў, керамікі. У XVII стагоддзі гэтае месца было значным цэнтрам ВКЛ – тут захоўвалася дзяржаўная казна, арсенал, дакументы і архіў рода Сапегаў.

Летам 2008 года тут пачаліся рэстаўрацыйныя працы і археалагічныя раскопкі. Зараз адноўлена брама і флігелі, але частка палаца пакуль застаецца разбуранай. Як вынік, можна не толькі наталіць сваё пачуцц прыгажосці, але і зрабіць шыкоўныя фотаздымкі.

Акрамя палаца ў Ружанах ёсць Свята-Троіцкі касцёл, царква Пятра і Паўла, манастыр базіліянаў, барочная сінагога і капліца Святога Казіміра. Шпацыр па мястэчку ў восенькіх пейзажах абяцае быць незабыўным.

Нясвіжскі замак

Абмінуць увагай нацыянальны гісторыка-культурны комплекс, які ўзгадваецца амаль ва ўсіх турыстычных брашурах пра Беларусь, нельга. Але справа не ў тым, што ў Мінскай вобласці больш нямана што паглядзець.

Нясвіжскі замак – гэта не толькі цікавая архітэктура і гісторыя, але і паркі. Іх пачалі ствараць ў часы Мікалая Хрыстофа Радзівіла Сіроткі. Сёння тут налічваецца пяць паркаў – Замкавы, Стары, Японскі, Англійскі і Марысін, агульнай плошчай 66 гектараў. Самы вялікі менавіта Марысін, а назва яго звязаная з легендай пра каханне княжны Радзівіл да беднага шляхціча.

Гэтыя мясціны ўражваюць у любы час і восень не выключэнне.

Сафійскі сабор

Полацкі Сафійскі сабор – знакамітая перліна Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры знаходзіцца на беразе Заходняй Дзвіны. Парк каля сабора невялікі, але будынак на гары выглядае вельмі манументальна.

Да таго ж, тут можна наведаць канцэрт арганнай музыкі, паглядзець экспазіцыю музея, убачыць фрэскі XI стагоддзя – адні з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі.

Софийский собор в Полоцке
Sputnik
Сафійскі сабор у Полацку

Акрамя Сафійскага сабора ў Полацку хапае славутасцяў – Спаса-Еўфрасінеўская царква, Крыжаўзвіжанскі сабор, Полацкі краязнаўчы музей, домік Пятра I, шмат помнікаў і памятных знакаў. Атрымаць асалоду ад восеньскай прыроды дапаможа парк, які цягнецца праз цэнтр горада.

Гальшанскі замак

Яшчэ адна рэзідэнцыя роду Сапегаў у гэтым годзе трапіла ў так званы "прэзідэнцкі спіс" – з фонду кіраўніка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва будуць вылучаны грошы на працяг рэстаўрацыі, якая пачалася мінулай вясной. Пакуль замак канчаткова не аднавілі, варта паглядзець на знакамітыя руіны, што знаходзяцца на Гродзеншчыне.

Гэтыя мясціны – таямнічыя і часам нават жахлівыя, хаваюць у сабе шмат містычных гісторый і легенд. У розныя часы археолагі знаходзілі тут рымскі дынарый імператара Траяна, жалезныя наканечнікі стрэл гунаў, спаленыя сцены, рэшткі воінаў і іх асабістыя рэчы, напрыклад, нацельны крыж прадстаўніка вайсковай эліты. Нельга не адзначыць і легенду пра Белую Даму, прывід якой дагэтуль жыве ў Гальшанах.

Такім чынам, для аматараў прыгожай прыроды і айчыннай містыкі Гальшаны – самае лепшае месца.

Палац Румянцавых-Паскевічаў

Яшчэ адзін з самых знакамітых пунктаў турыстычных праспектаў для падарожнікаў па Беларусі. На тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля знаходзіцца палац Румянцавых і Паскевічаў, капліца-пахавальня, якая таксама зараз аднаўляецца, зімовы сад і неверагодны парк.

Гэтыя мясціны нельга не наведаць восенню: паглядзець на вытанчаныя залы палаца, археалагчную, этнаграфічную і нумізматычную калекцыі, зборы карцін, кніг, абразоў і культавых прадметаў, а пасля гэтага адправіцца ў парк на беразе ракі Сож – уражанняў хопіць на ўсю зіму.

Дворец Румянцевых-Паскевичей - Страна мини
© Photo : Сергей Балай, БелаПАН
Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў у музеі "Краіна Міні"

Акрамя гомельскай перліны ў абласным цэнтры можна наведаць Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор, цырк, Паляўнічы домік і проста прагуляцца па вуліцах прыгожага беларускага горада.

Палац Пацёмкіна ў Крычаве

З 1776 года гэтыя мясціны належалі фаварыту Кацярыны II князю Пацёмкіну. Амаль за дзесяць год пабудавалі палац па праекце аўтара Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу Івана Старова, раней тут быў вялізны парк, архітэктуру якога прыдумаў знакаміты садоўнік Уільям Гульд, але зараз засталіся толькі рэшткі.

Будынак унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, яго адрэстаўравалі і зараз гэта галоўная славутасць невялікага гарадка. Тут праходзяць амаль усе гарадскія мерапрыемствы, у тым ліку балы, музычныя салоны і музычныя вечары.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі (10)
Тэги:
Палац Румянцавых-Паскевічаў, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Гальшанскі замак, славутасці, Беларусь, Турызм і адпачынак

Галоўныя тэмы