17:35 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Прамы рэйс Алматы-Мінск авіякампаніі Air Astana павінен быў адкрыцца 31 траўня, але быў адменены з-за нізкага попыту на квіткі.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. "Белавія" зноў паляціць у найбуйнейшы мегаполіс Казахстана - Алматы. Першы рэйс запланаваны на 16 чэрвеня, распавялі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.

Палёты з Мінска, як і да пандэміі, будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах. Вылятаць з аэрапорта "Мінск" самалёты будуць у 20:05 і прыбываць у Алматы 03:55. Час у шляху складзе 4 гадзіны 50 хвілін.

Назад самалёты будуць вылятаць па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Міжнароднага аэрапорта Алматы ў 05:10 і прыбываць у беларускую сталіцу ў 7:20. Квіток у адзін бок абыйдзецца ў 450 беларускіх рублёў (177 долараў).

Паветраныя борты паміж гарадамі не ляталі з сакавіка 2020 года. Прамы рэйс з Алматы ў Мінск авіякампаніі Air Astana збіраліся адкрыць 31 траўня, але ён быў адменены з-за невысокай камерцыйнай прывабнасці палётаў.

Рэйсы з Мінска ў Алматы будуць выконвацца на Embraer E195-E2. Гэта новае судна ў паветраным парку "Белавія" - бразільскай вытворчасці. Самалёт разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе.

Чытайце таксама:

Тэги:
Квіткі, рэйсы, палёт, "Белавія"

Галоўныя тэмы