На старонцы Vershy з'явілася відэа, дзе прызёрка Алімпійскіх гульняў у Рыа чытае пранікнёны верш пра каханне.
Інтымная лірыка Я. Янішчыц з'яўляцца адной з лепшых у беларускай паэзіі. У ёй выразна прасочваецца ідэя, што ў аснове ўсяго жывога на зямлі — любоў, што без яе не магчыма чалавечае існаванне:
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
Прыручаюцца салаўі,
I змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві —
Нават ненавісць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
У праекце таксама прымалі ўдзел саліст гурта Brutto Віталь Гуркоў і алімпійская гімнастка Любоў Чыркашына.