20:32 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25

У гэтыя дні ў музейным комплексе "Дудуткі" пад Мінскам адбыўся фестываль "Наш Грунвальд". Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшлі сутычкі пешых рыцараў і конная сшыбка.

У гэтыя выхадныя Дудуткі ў чарговы раз сталі арэнай для бітваў сярэднявечных рыцараў. Упершыню бойкі прайшлі ў новым фармаце — "Бітва Двароў".

Па словах арганізатара і стваральніка фестывалю Аляксандра Рака, усе сутычкі прайшлі з захаваннем цырыманіялу рыцарскіх турніраў XIV стагоддзя сярэднявечнай Еўропы. Кожны Двор прадстаўлялі 10 рыцараў на чале з правадыром, са сваім гербам і ўсёй неабходнай атрыбутыкай.

Аляксандр Рак адзначыў, што ўпершыню ў Беларусі конны турнір не з'яўляўся дэманстрацыяй навыкаў коннай выездкі, а быў поўнакантактны турнір "джойсцінг", калі два коннікі імчацца адзін на аднаго і іх задача — выбіць праціўніка з сядла.

У конным турніры прынялі ўдзел восем рыцараў у поўных даспехах. Пасля шматлікіх выездаў і зламаных копій, пераможцам турніру быў абвешчаны Павел Заслаўскі, які прадстаўляе ваенна-гістарычны клуб "Залатая шпора".

Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшлі спаборніцтвы рыцараў па кіданні дроцікаў у дзіка, а таксама — што ў сабе тояць рыцарскія забавы для сапраўдных мужчын.

По теме

Як стаць рыцарам у ХХІ стагоддзі
Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Гістарычная рэканструкцыя, Наш Грунвальд, Аляксандр Рак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы