11:32 17 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
© Sputnik Андросик Станислав / Артем Бордовский

Пасольства Індыі перадало ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі прадметы традыцыйнага індыйскага мастацтва. Глядзіце на відэа Sputnik, якое значэнне мае і якое месца займае слон у культуры індыйцаў.

Урачыстая цырымонія прайшла ў сценах музея. У гонар 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя Саксена Панкадж перадаў у музейную калекцыю двух дэкаратыўных сланоў.

Відэаэкскурсія з Мікітай Монічам: простай мовай аб будызме
© Sputnik Станіслаў Андросік, Артем Бордовский

Паводле яго слоў, слон — гэта найбольш вядомы ва ўсім свеце сімвал Індыі. Дадзеныя экспанаты дапоўняць экспазіцыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва краін Усходу ў музеі.

У сваю чаргу, міністр культуры Беларусі Уладзімір Святлоў адзначыў, што з мастацтвам і культурай Індыі ў рэспубліцы пазнаёміліся значна раней.

Фігуры сланоў выкананы з ружовага дрэва і мармуру з багатай інкрустацыяй і роспісам. Кожная з фігур важыць каля 400 кілаграмаў і зойме месца ў пастаяннай экспазіцыі музея.

Спецыяльна для Sputnik мастацтвазнаўца Мікіта Моніч распавёў аб традыцыйнай культуры Індыі. Глядзіце на відэа, як ствараліся і ў чым сімвалізм артэфактаў індыйскага мастацтва.

По теме

Мікіта Моніч правёў экскурсію па "Залатой калекцыі жывапісу"
Тэги:
индийское искусство, скульптура, искусство, слон, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мікіта Моніч, Індыя, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы