03:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

Атрымаць кароткую спасылку
18160
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

Мастацкі музей упершыню экспануе аўтарскія малюнкі Напалеона Орды ў Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik экскурсію па выставе са старшым навуковым супрацоўнікам музея Юліяй Лісай.

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прадстаўлена 110 малюнкаў і акварэляў Напалеона Орды са збору Нацыянальнага музея ў Кракаве, геаграфія якіх ахоплівае рэгіёны ад Беластока, Гродна і Вільні да Віцебска, Магілёва і Гомеля.

Мастацтвазнаўца прайшоўся па графіці на Кастрычніцкай
© Sputnik/ Станіслаў Андросік / Арцём Бардоўскі

Юлія Лісай распавяла, што Напалеон Орда ў сваім лісце да Ігната Дамейкі сказаў, што замаляваў рэшткі цывілізацыі вялікай краіны, якая раней існавала — Рэчы Паспалітай.

Па яе словах, творчасць мастака можна разглядаць як маляваную гісторыю, якая складаецца не толькі з архітэктуры. Напалеона Орду ў першую чаргу цікавілі людзі і падзеі, з імі звязаныя.

Глядзіце на відэа Sputnik, як цэнзура зацвярджала малюнкі, што выкрэслівала і што хацеў сказаць Напалеон Орда сваім вялікім мастацкім праектам.

По теме

Відэа: Самыя цікавыя экспанаты галерэі "Арт-Беларусь"
Тэги:
мастакі, Жыццё знакамітых людзей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Юлія Лісай, Напалеон Орда, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы