21:01 18 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
© Sputnik / Александр Шурмелев

Глядзіце на відэа Sputnik, як у першы дзень фіналу Кубка Федэрацыі, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, ля "Чыжоўка-Арэны" збіраліся заўзятары.

Перад фінальнымі паядынкамі Кубка Федэрацыі гледачы знаходзіліся ў выдатным настроі, і ў цэлым панавала святочная атмасфера. 

11 лістапада, на корце "Чыжоўка-Арэны" жаночая зборная Беларусі ўпершыню прымала ўдзел у фінале Кубка Федэрацыі па тэнісе. За галоўны трафей беларускі змагаюцца з амерыканскімі тэнісісткамі, якія, дарэчы, ужо 17 разоў выйгравалі турнір.

У першы гульнявы дзень на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка. На жаль, беларуска Сасновіч саступіла ў матчы Како Вандэвеге, а вось Сабаленка атрымала ўпэўненую перамогу, завяршыўшы паядынак з лікам 6:3, 3:6, 6:4.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні гульняў пажадаў суайчынніцам поспехаў і выказаў упэўненасць у прафесійных здольнасцях спартсменак. 

Тэги:
тэніс, Кубак федэрацыі, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы