13:42 16 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.97
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.16
© Sputnik /

На днях Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне пусціць на Алімпійскія гульні толькі "чыстых" расійскіх спартсменаў пад нейтральным сцягам. Як ацэньваюць гэтую сітуацыю беларусы, глядзіце на відэа.

5 снежня ў швейцарскай Лазане прайшло пасяджэнне Выканаўчага камітэта МАК, на якім абмеркавалі пытанне ўдзелу зборнай Расіі ў Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Па выніках пасяджэння быў вынесены вердыкт: на Гульні могуць паехаць "чыстыя" расійскія спартсмены, але выступаць яны будуць пад алімпійскім сцягам.

Многія расійскія палітыкі адрэагавалі на гэта рашэнне заклікамі байкатаваць Алімпіяду-2018, але большасць спартсменаў і трэнераў лічаць, што ехаць на Гульні трэба. Уладзімір Пуцін заявіў, што не супраць удзелу расійскіх спартсменаў у АГ пад алімпійскім сцягам, а МАК паведаміў, што возьме на сябе ўсе іх выдаткі.

Большасць апытаных лічаць несправядлівым рашэнне МАК і ўпэўненыя ў тым, што расійскія спартсмены павінны ўдзельнічаць у Алімпіядзе пад сцягам сваёй краіны.

Што яшчэ думаюць беларусы пра гэта, глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.

Тэги:
Алімпійскія гульні-2018, МІжнародны Алімпійскі камітэт (МАК), Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы