20:33 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
© Sputnik Елена Васильева, Виктор Толочко, Александр Шурмелев Кистью по стеклу - как делают белорусские елочные игрушки

Sputnik пабываў на фабрыцы ёлачных цацак у Мінску і даведаўся, як вырабляюць упрыгожванні. Глядзіце на відэа Sputnik працэс вытворчасці ёлачных цацак.

Калекцыянер Андрэй Бягун спачатку сабраў самую вялікую ў краіне калекцыю навагодніх упрыгожванняў усіх краін свету, а пасля заснаваў фабрыку беларускіх ёлачных цацак.

Выстава аўтарскіх работ Млын праходзіць у Мінску
© Sputnik / Виктор Толочко

Фабрыка працуе ўвесь год, хаця яе прадукцыю мы і набываем толькі адзін сезон у годзе. Каб зрабіць цацку максімальна нацыянальнай, нават да выбару матэрыялу падыходзяць асабліва старанна — футра ў мясцовага Дзеда Мароза выраблена з беларускага лёну.

У мінулым годзе хітом сталі цацкі з беларускім арнаментам, у гэтым годзе тут асвоілі тэхніку ф'юзінга — склейвання шкляных дэталяў адно з адной.

Праца гэтая складаная, на вытворчасць адной цацкі спатрэбіцца амаль 24 гадзіны. Затое кожная сняжынка выглядае па-сапраўднаму далікатнай і вытанчанай.

Тэмы:
Новы год – 2018 (27)
Тэги:
украшения на елку, елочные игрушки, Новы год 2018, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы