22:24 25 лютага 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.18
  • 100 RUB3.54
© Sputnik

Арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў вернікаў-каталікоў са святам Нараджэння Хрыста. Глядзіце на відэа Sputnik віншаванне Кандрусевіча.

"Няхай гэтае свята прынясе мір Хрыстовы ў вашыя сэрцы, а праз вас у вашы сем'і і ва ўсё наша грамадства", — сказаў арцыбіскуп.

Каталіцкія Каляды святкуюць па грыгарыянскім календары ў ноч з 24 на 25 снежня. Да гэтага часу ўжо гатовы святочную вячэру, за сталом прынята збірацца ўсёй сям'ёй. На стол звычайна ставяць посныя стравы, колькасць якіх абавязкова няцотная.

У касцёлах на Каляды праходзяць святочныя імшы, прыхаджане перад пачаткам службы ўзносяць малітвы каля імправізаваных ясляў немаўля Ісуса. У Беларусі імшы праходзяць як правіла на беларускай і польскай мовах.

Тэги:
Раство, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі, Тадэвуш Кандрусевіч, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы