Якушаву-старэйшаму, які займаецца рэстаўрацыяй ужо без малога 20 гадоў, дапамагаюць два яго сыны — Аляксей і Максім. Таксама з імі працуе яшчэ адзін рэстаўратар — Аляксандр Міхалуцкі.
Спецыялісты пашуковай групы Iгара Мацюка ўжо вярнулі да жыцця некалькі выцягнутых з балот танкаў. Сярод іх — БТ-7, які ўжо не першы год удзельнічае ў парадах у Мінску.
"Гэтая машына рэдкая, таму што яна ў адзіным экзэмпляры на постсавецкай прасторы, нават у Еўропе такой няма", — распавёў Міхалуцкі.
Яшчэ адным рэдкім экспанатам стаў танк КВ-1, які група Мацюка падняла з Нявы. Рэстаўратары вяртаюць да жыцця і нямецкую тэхніку — іх рукамі быў адноўлены танк Pz III. У "партфоліа" спецыялістаў таксама і Т-34, і нямецкая самаходка Stug III.
Акрамя таго, рэстаўратары ўзнавілі і рэпліку рэдкага чэхаславацкага лёгкага танка Pz 38.