Стварэнне падмуркаў з паль чыгуначнай часткі Крымскага моста поўнасцю завершана. Паводле інфармацыі інфацэнтра "Крымскі мост", усяго ў падмурак моста забіта 6694 палі розных тыпаў.
Будаўнікі па-свойму адзначылі гэтую падзею і перад тым, як забіць палю, распісаліся на ёй. "Крым. Мост. Засталося зусім няшмат", — кажа адзін з надпісаў. Многія ўдзельнікі будаўніцтва проста напісалі на апоры свае прозвішчы.
Пасля таго, як палю забілі, яна пройдзе шэраг дынамічных выпрабаванняў, а затым разам з іншымі апорамі прыме на сябе асноўны груз чыгуначнай часткі моста.
Мост, які злучыў паўвостраў Крым і Краснадарскі край, стаў самым працяглым у Расіі — яго даўжыня склала 19 кіламетраў. Рух па аўтадарожнай частцы моста адкрылі 16 мая — з апярэджаннем амаль на восем месяцаў. На цырымоніі адкрыцця днём раней прысутнічаў і прэзыдэнт Уладзімір Пуцін — ён праехаў па мосце на Камазе.
Чыгуначны транспарт плануецца запусціць па мосце ў будучым годзе.
Больш падрабязна пра будаўніцтва Крымскага моста чытайце на сайце праекта.