11:39 18 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.21

Непрыемны інцыдэнт адбыўся з адным з экіпажаў каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Дакар-2019". Глядзіце кадры інцыдэнту, знятыя заўзятарамі.

Другі этап выйшаў скамечаным для лідара беларускай каманды Сяргея Вязовіча. Незадоўга да фінішу яго каміён пайшоў на абгон КамАЗа Айрата Мардзеева і на ўсёй хуткасці трапіў у пясчаную пастку. Машына падскочыла, стукнулася аб "прыступку" і лягла на бок.

На шчасце, экіпажу пашанцавала - гоншчыкі не пацярпелі. На кадрах можна ўбачыць, як КамАЗаўцы, убачыўшы, што іх сапернікі перакуліліся, спынілі грузавік і падбеглі да застылага МАЗа, каб даведацца, ці патрэбна дапамога.

Затым да машыны Вязовіча пад'ехалі сакаманднікі - экіпаж Аляксея Вішнеўскага. З іх дапамогай перавернуты МАЗ паставілі на колы, пасля чаго машына дабралася да фінішу.

"Памыліўся я, як пілот і, у выніку, хвілін 30 мы страцілі самі па сабе, што не вельмі добра пры такім узроўні канкурэнцыі, супрацьстаянні "Камазаў" і Iveco, калі ўсё ўжо едуць у поўную сілу", - распавёў пра сваю памылку Вязовіч.

У выніку пасля другога этапа, нягледзячы на тое, што адбылося, у беларускіх пілотаў атрымалачя трохі палепшыць свае пазіцыі, страціў толькі экіпаж Вішнеўскага, з 9-а радка у заліку грузавікоў які апусціўся на 11-ы. Ён прайграе лідару, Эдуарду Нікалаеву, 41 хвіліну і 10 секунд. Услед за ім - на 12-м радку - экіпаж Вязовіча, МАЗ Аляксандра Васілеўскага - 13-й.

У сераду стартуе трэці этап - паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа. Яго працягласць - 796 кіламетраў, з іх 331 кіламетр спецучастка. Гоншчыкаў чакаюць выдмы і падступны "фэш-фэш" - пакрыты сухой скарынкай падступны пясок, небяспечны ў большасці сваёй для грузавікоў з-за іх вялікай масы.

Тэмы:
МАЗ-СПОРТаўта на Дакары 2019 (13)
Тэги:
Эдуард Нікалаеў, Сяргей Вішнеўскі, Сяргей Вязовіч, "МАЗ-СПОРТаўта", Перу, Дакар

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы