Каля спартыўнай арэны знаходзяцца два кантрольна-прапускныя пункты, на якіх дзяжураць кінолагі з сабакамі, працягласць адной змены складае 12 гадзін, паведамілі Sputnik у прэс-службе МУС Беларусі.
Чацвераногім ахоўнікам прадастаўлены ўсе ўмовы - месца для адпачынку ў цені, смачнае харчаванне і неабмежаваная колькасць вады. Прычым, як запэўнілі ў МУС, за станам гадаванцаў сочаць ветэрынары.
"У першую чаргу звяртаем увагу на актыўнасць сабакі, бо гэта адзін з паказчыкаў яе здароўя, а таксама на стан лімфатычных вузлоў, слізістых абалонак і воўны", - распавёў галоўны спецыяліст па ветслужбе аддзела медыцынскага і ветэрынарнага забеспячэння ГУКУВ маёр медыцынскай службы Анатоль Малашкевіч.
Пакуль яшчэ аўтамабіляў не так шмат, але бліжэй да пачатку спаборніцтваў чакаюцца дзясяткі фур з грузам, і ўсе аўтамабілі будуць аглядаць кінолагі з сабакамі.