Відэа

Яшчэ адзін "Чарнобыль": трэйлер расійскага серыяла з'явіўся ў сеціве – відэа

Падпісацца
Кінастужку здымалі на тэрыторыі Беларусі, па задумах стваральнікаў, яна павінна прыцягнуць аматараў як драмы, так і прыгод.

Трэйлер расійскага серыяла "Чарнобыль" з'явіўся на YouTube-канале, яго размясціў у сябе адзін з акцёраў - Ігар Пятрэнка, які сыграў адну з галоўных роляў.

Кадр з серыяла Чарнобыль - Sputnik Беларусь
Усе ў захапленні: фінал "Чарнобыля" атрымаў рэкордную ацэнку гледачоў

Стваральнікі фільма - расійская кампанія Amalgama Studio. Па іх словах, гэта кінастужка стане першым расійскім серыялам, які даследуе храналогію страшнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Шматсерыйны фільм, прысвечаны чарнобыльскай трагедыі, ахопіць некалькі перыядаў: за некалькі гадзін да выбуху, сам выбух і некалькі месяцаў пасля. Адзначаецца, што асабістыя драмы будуць пераплеценыя з прафесійным жыццём, знойдзецца месца і для дзейнасці разведкі і контрразведкі. Жанр серыяла таксама адназначна не вызначаны: стваральнікі абяцаюць як прыгоды, так і драматычныя элементы.

Здымкі праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Як заявілі стваральнікі, выбару лакацый яны надалі асаблівую ўвагу. Таму гледачоў чакаюць "рэальныя месцы, дзе час, здаецца, спыніўся ў 80-х гадах".

Нагадаем, што ў гэтым годзе выйшаў амерыканскі міні-серыял "Чарнобыль". Ён маментальна стаў вельмі папулярны і атрымаў захопленыя водгукі як гледачоў, так і крытыкаў. Серыял, які зняла студыя НBO, заняў першае месца ў адным з самых аўтарытэтных серыяльных рэйтынгаў у топ-250 лепшых серыялаў IMDb. Ацэнка праекту склала 9,7 бала з дзесяці - гэта больш, чым у любога серыяла ў гісторыі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0