Відэа

Незвычайнае сяброўства аўчаркі і тхара заваявала інтэрнэт - відэа

Падпісацца
Нямецкая аўчарка і тхор, спачатку не ўспрымалі адзін аднаго, цяпер - неразлучныя сябры. Глядзіце на відэа, як яны ўжываюцца разам.

Сабака Нова і тхор Пака жывуць у Вільнюсе і не растаюцца адзін з адным. У Новы - добры характар, і яна заўсёды лёгка ладзіла з іншымі жывёламі. Але вось тхароў раней ніколі не бачыла.

Спачатку ў аўчаркі з тхаром адносіны не заладзіліся, але потым яны пасябравалі і пачалі пераварочваць усё ў доме з ног на галаву. Здавалася б, як буйная аўчарка і невялікі тхор могуць гуляць разам? Але ў іх гэта цалкам атрымоўваецца.

З сумесных "пагромаў" і пачалося іх моцнае сяброўства. Зараз яны ядуць, спяць і гуляюць разам, а таксама падарожнічаюць - гаспадары пастаянна бяруць сваіх неразлучных хатніх гадаванцаў у паездкі.

За жыццём Новы і Пака сочаць тысячы падпісчыкаў у Instagram, і "інтэрнэт-зоркі" часта радуюць іх сваімі новымі прыгодамі.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0