Каля 500 рэдкіх і сакрэтных прылад, якія выкарыстоўваліся савецкімі шпіёнамі і кубінскімі рэвалюцыянерамі, выставілі на аўкцыён у штаб-кватэры аўкцыённага дома Julien's Auctions ў Бэвэрлі-Хілз. Лотамі стала ўся калекцыя закрытага нядаўна Музея шпіянажу Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР (КДБ) у Нью-Йорку.
На аўкцыёне можна было набыць літаральна ўсё: ад пачкі цыгарэт са схаванай камерай і зуба з цыянідам да шыфравальнай машыны.
"Зуб быў распрацаваны так, каб разбурацца пры ўкусе пэўным чынам, каб захопленыя агенты маглі прыняць яд, калі гэта неабходна, і пазбегнуць катаванняў або раскрыцця кампраметуючай інфармацыі", - адзначылі ў аўкцыённым доме.
Гэта самая вялікая калекцыя шпіёнскага абсталявання КДБ і сапраўдныя артэфакты часоў халоднай вайны. Акрамя таго, на аўкцыёне прадстаўлены гістарычныя дакументы: дзённік кубінскага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары і кніга, падпісаная былым прэзідэнтам Кубы Фідэлем Кастра.