https://bel.sputnik.by/20151229/1019300699.html
Чаканне і рэальнасць: што вы шукалі на нашым сайце ў 2015 годзе
Чаканне і рэальнасць: што вы шукалі на нашым сайце ў 2015 годзе
Sputnik Беларусь
Пакуль усе СМІ аналізуюць, чым сёлета жылі краіна і свет, Sputnik аддаўся рэфлексіі і прааналізаваў, што шукаў чытач на нашым сайце. Супадзенні з жыццём краіны... 29.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-29T13:55+0300
2015-12-29T13:55+0300
2016-01-05T12:01+0300
аналітыка
вынікі-2015
беларусь
bel.sputnik.by
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101904/33/1019043380_0:49:1024:628_1920x0_80_0_0_1dec35abdc59f29587604d0827cd7afc.jpg
Алена Васільева, SputnikДэманструючы высокі ўзровень эгацэнтрызму, карэспандэнты Sputnik напрыканцы года вырашылі аналізаваць не сітуацыю, у якой Беларусь падышла да сустрэчы наступнага году, а самае дарагое, што маем — сябе і сваіх чытачоў. Цягам году Sputnik намагаўся трымаць вас у курсе падзей у краіне і надышоў час прааналізаваць, ці таго вы ад нас увогуле чакалі. Аказалася, што на беларускамоўнае агенцтва чытач ускладае асаблівыя чаканні.Інструмент даследвання — статыстыка liveinternet. Прааналізуем пошукавыя фразы, з дапамогай якіх вы нас знаходзілі, і падвядзем вынікі "чакання" і "рэальнасці".Чаканне: "кароткі змест "Сымона-музыкі".Рэальнасць: прагулкі па Мінску з Марціновічам, Бахарэвічам ды Глобусам.З бясконцай прагай ведаў і флэшбэкаў, да нас траплялі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Аналізуючы пошукавыя запыты, карэспандэнты Sputnik здолелі скласці досыць падрабязны план школьнай праграмы па літаратуры:Пакуль Sputnik намагаўся трымаць чытача ў курсе актуальных падзеяў сучаснай літаратуры і распавядаў пра Глобуса, Бахарэвіча ды Марціновіча, чытач шукаў у нас кароткія зместы Быкава, Шамякіна ды Мележа. Мы абяцаем у наступным годзе не расчараваць чытача і напісаць пра Мележа.Чаканне: "эроціка, порна".Рэальнасць: уцёкі праз акно тралейбуса.Тут зазначым: на беларускамоўнай версіі нашага сайта ўцёкі дзяўчыны сабралі ўся праз акно тралейбусаго толькі 33 прагляды. Нашыя рускамоўныя калегі сабралі на трэнеры па фітнесу амаль… тры тысячы прагладаў. Відаць, беларускамоўнай частцы нашага грамадства ўсё ж патрэбная іншая эротыка.Чаканне: "барбі" і "Маршал Жукаў"Рэальнасць: Таццяна КараткевічВось так аднымі аператыўнымі навінамі пра выбары мы перакрылі абодва вашыя пошукавыя запыты. Нам дагэтуль невядома, чаму вы шукалі ў нас "Барбі" і "Жукава", але атрымалі адну Караткевіч, "кандыдата ў спадніцы", да якога "народ яшчэ не падрыхтаваны".Чаканне: БНФРэальнасць: БНФ, ЛДПБ, КПБ, БХД і "Гавары Праўду".Урэшце, цягам году нас, з большага, цікавіла, чаму распаўся "Ляпіс" і які новы бестселлер прэзентавалі ў Логвінава, але ж напярэдадні выбараў разам з усімі беларусамі нас ахапіла прага актыўнай грамадзянскай пазіцыі, і мы распавядалі вам пра выбары. Прага скончылася яшчэ да наступлення поўначы, і мы зноў зацікавіліся музыкай і кніжкамі.Чаканне: "як па беларуску декабрь"Рэальнасць: рускамоўная прамова Святланы Алексіевіч.Мы ведаем, як па-беларуску "декабрь" і спакойна адносімся да тых, хто гэтых ведаў яшчэ не спасцігнуў. Пра праблему білінгвізму, што ўсім баліць, карэспандэнт Sputnik здолела пагутарыць са Святланай Алексіевіч напярэдадні адлёту нобелеўскага лаўрэата ў Стакгольм і таму яе рускамоўную прамову мы ўспрынялі без роспачы.Чаканне: "канцэпцыя смерці аўтара"Рэальнасць: канцэпцыя аўтарскай неўміручасціКанцэпцыя смерці аўтара Ралана Барта больш не актуальная, гэтым годам мы адсвяткавалі юбілей са дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ды раз-пораз намагаемся даведацца пра падрабязнасці жыцця сучаснікаў. Якая ўжо тут смерць аўтара, калі ягоная асоба цікавіць нас часам болей за творчасць.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101904/33/1019043380_0:17:1024:660_1920x0_80_0_0_83f629e64b0d89b64c45473ab85dc35d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аналітыка, вынікі-2015, беларусь, bel.sputnik.by
аналітыка, вынікі-2015, беларусь, bel.sputnik.by
Чаканне і рэальнасць: што вы шукалі на нашым сайце ў 2015 годзе
13:55 29.12.2015 (абноўлена: 12:01 05.01.2016) Пакуль усе СМІ аналізуюць, чым сёлета жылі краіна і свет, Sputnik аддаўся рэфлексіі і прааналізаваў, што шукаў чытач на нашым сайце. Супадзенні з жыццём краіны нязначныя.
Дэманструючы высокі ўзровень эгацэнтрызму, карэспандэнты Sputnik напрыканцы года вырашылі аналізаваць не сітуацыю, у якой Беларусь падышла да сустрэчы наступнага году, а самае дарагое, што маем — сябе і сваіх чытачоў. Цягам году Sputnik намагаўся трымаць вас у курсе падзей у краіне і надышоў час прааналізаваць, ці таго вы ад нас увогуле чакалі. Аказалася, што на беларускамоўнае агенцтва чытач ускладае асаблівыя чаканні.
Інструмент даследвання — статыстыка liveinternet. Прааналізуем пошукавыя фразы, з дапамогай якіх вы нас знаходзілі, і падвядзем вынікі "чакання" і "рэальнасці".
Чаканне: "кароткі змест "Сымона-музыкі".
Рэальнасць: прагулкі па Мінску з Марціновічам, Бахарэвічам ды Глобусам.
З бясконцай прагай ведаў і флэшбэкаў, да нас траплялі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Аналізуючы пошукавыя запыты, карэспандэнты Sputnik здолелі скласці досыць падрабязны план школьнай праграмы па літаратуры:
- "сымон музыка кароткі змест"
- "знак бяды характарыстыка герояў"
- "якую назву мела першая друкаваная кніга Скарыны"
- "параўнальны аналіз аповесці знак бяды з аднайменным мастацкім фільмам пташука"
- "прэзентацыя або фільм пра уладзіміра караткевіча для вучняў"
Пакуль Sputnik намагаўся трымаць чытача ў курсе актуальных падзеяў сучаснай літаратуры і распавядаў пра
Глобуса,
Бахарэвіча ды
Марціновіча, чытач шукаў у нас кароткія зместы Быкава, Шамякіна ды Мележа. Мы абяцаем у наступным годзе не расчараваць чытача і напісаць пра Мележа.
Чаканне: "эроціка, порна".
Рэальнасць: уцёкі праз акно тралейбуса.
Тут зазначым: на беларускамоўнай версіі нашага сайта ўцёкі дзяўчыны сабралі ўся праз акно тралейбусаго
толькі 33 прагляды. Нашыя рускамоўныя калегі сабралі на трэнеры па фітнесу амаль… тры тысячы прагладаў. Відаць, беларускамоўнай частцы нашага грамадства ўсё ж патрэбная іншая эротыка.
Чаканне: "барбі" і "Маршал Жукаў"
Рэальнасць: Таццяна Караткевіч
Вось так аднымі аператыўнымі навінамі пра выбары мы перакрылі абодва вашыя пошукавыя запыты. Нам дагэтуль невядома, чаму вы шукалі ў нас "Барбі" і "Жукава", але атрымалі адну Караткевіч,
"кандыдата ў спадніцы", да якога "народ яшчэ не падрыхтаваны".
Рэальнасць: БНФ, ЛДПБ, КПБ, БХД і "Гавары Праўду".
Урэшце, цягам году нас, з большага, цікавіла, чаму распаўся "Ляпіс" і які новы
бестселлер прэзентавалі ў Логвінава, але ж напярэдадні выбараў разам з усімі беларусамі нас ахапіла прага актыўнай грамадзянскай пазіцыі, і мы распавядалі вам пра
выбары. Прага скончылася яшчэ да наступлення поўначы, і мы зноў зацікавіліся музыкай і кніжкамі.
Чаканне: "як па беларуску декабрь"
Рэальнасць: рускамоўная прамова Святланы Алексіевіч.
Мы ведаем, як па-беларуску "декабрь" і спакойна адносімся да тых, хто гэтых ведаў яшчэ не спасцігнуў. Пра праблему білінгвізму, што ўсім баліць, карэспандэнт Sputnik здолела
пагутарыць са Святланай Алексіевіч напярэдадні адлёту нобелеўскага лаўрэата ў Стакгольм і таму яе рускамоўную прамову мы
ўспрынялі без роспачы.
Чаканне: "канцэпцыя смерці аўтара"
Рэальнасць: канцэпцыя аўтарскай неўміручасці
Канцэпцыя смерці аўтара
Ралана Барта больш не актуальная, гэтым годам мы адсвяткавалі юбілей са дня народзінаў
Уладзіміра Караткевіча ды раз-пораз намагаемся даведацца пра падрабязнасці жыцця сучаснікаў. Якая ўжо тут смерць аўтара, калі ягоная асоба цікавіць нас часам болей за творчасць.