МІНСК, 1 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Цягам году рэдакцыя беларускай версіі Sputnik сачыла за культурнымі падзеямі ў Беларусі і свеце, падарожнічала, вяла актыўны грамадскі лад жыцця. Якія артыкулы больш за ўсё зачапілі нашых чытачоў мы даведаліся з дапамогай статыстыкі.
Самы чытаны артыкул года — каментар музычнага крытыка, вядучага неўміручай тэлепраграмы "Відзьмо-невідзьмо" Сяргея Філімонава з нагоды намінацыі беларускага музыкі Антона Мацулевіча на "Грэмі".
Вас таксама цікавіў фестываль "ДнеПроРок". Па колькасці праглядаў ён займае другі радок. Магчыма так адбылося таму, што фестываль ладзіўся ўпершыню, а магчыма і з тае прычыны, што Sputnik асвятляў яго найбольш дасціпла. Тое ж датычыцца і Лідскага байк-фэсту і Купальскага кола.
Чытачы зацікавіліся падарожжамі па Мінску разам з беларускімі пісьменнікамі.
Расповед рэдактара спартовага сайта аб гамафобіі і гей-шлюбах — таксама ў топе па праглядах за мінулы год.
Не засталіся беларусы абыякавымі і да сітуацыі ў Егіпце пасля катастрофы на Сінаі.
Статыстыка таксама паказала, што аўдыторыі bel.sputnik.by больш падабаецца глядзець фота, чым чытаць артыкулы.