Шпацыр па мінскіх падзямеллях
12:05 04.02.2016 (абноўлена: 15:36 23.02.2016)
Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Васіля Сямашкі і Ганны Івановай, што сёння адбываецца ў беларускай сталіцы пад зямлёй.
Падарожжы па калектарам небяспечныя: праіржавелыя прыступкі люкаў, магчымыя навалы метану, адсутнасць сотавай сувязі і, як вынік, немагчымасць звярнуцца да выратавальных службаў. Катэгарычна забаронена спускацца ў калектары нават пры нязначнай магчымасці дажджу. Але гэтыя цяжкасці не спыняюць ні дыгераў, ні фатографаў.
© Sputnik / Василий СемашкоЧастка калектара Нямігі, па якой можна ісці, пачынаецца ў раёне вул. Грушаўская.
1/19
© Sputnik / Василий Семашко
Частка калектара Нямігі, па якой можна ісці, пачынаецца ў раёне вул. Грушаўская.
© Sputnik / Василий СемашкоПаток вады тут даволі брудны. Улічваючы, што калектар у гэтым месцы праходзіць на невялікай глыбіні праз прыватны сектар, магчыма, у яго зробленыя незаконныя ўрэзкі бытавой каналізацыі.
2/19
© Sputnik / Василий Семашко
Паток вады тут даволі брудны. Улічваючы, што калектар у гэтым месцы праходзіць на невялікай глыбіні праз прыватны сектар, магчыма, у яго зробленыя незаконныя ўрэзкі бытавой каналізацыі.
© Sputnik / Василий СемашкоУ некаторых месцах скрозь шчыліны паміж трубамі цячэ вада.
3/19
© Sputnik / Василий Семашко
У некаторых месцах скрозь шчыліны паміж трубамі цячэ вада.
© Sputnik / Василий СемашкоТрубы-капіляры вулічных "ліўнёвак" злучаюцца з трубамі большага дыяметра, а тыя ў сваю чаргу – з магістральнымі калектарамі, несучы ў іх дажджавыя воды са значных тэрыторый горада.
4/19
© Sputnik / Василий Семашко
Трубы-капіляры вулічных "ліўнёвак" злучаюцца з трубамі большага дыяметра, а тыя ў сваю чаргу – з магістральнымі калектарамі, несучы ў іх дажджавыя воды са значных тэрыторый горада.
© Sputnik / Василий СемашкоЗвычайна, каб не дзяўбці жалезабетонныя трубы магістральнага калектара, люкі робяць у адных месцах на стыках труб, часцей за ўсё на паваротах магістральнага калектара. Адлегласць паміж люкамі звычайна вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень метраў.
5/19
© Sputnik / Василий Семашко
Звычайна, каб не дзяўбці жалезабетонныя трубы магістральнага калектара, люкі робяць у адных месцах на стыках труб, часцей за ўсё на паваротах магістральнага калектара. Адлегласць паміж люкамі звычайна вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень метраў.
© Sputnik / Василий СемашкоНават у змрочным падзямеллі можна знайсці месца, зручнае для фотасесіі.
6/19
© Sputnik / Василий Семашко
Нават у змрочным падзямеллі можна знайсці месца, зручнае для фотасесіі.
© Sputnik / Василий СемашкоУ царстве вечнай цемры ў спякоту халаднавата, а ўзімку цёпла. І заўсёды мокра. З формаў жыцця распаўсюджаны грыбы.
7/19
© Sputnik / Василий Семашко
У царстве вечнай цемры ў спякоту халаднавата, а ўзімку цёпла. І заўсёды мокра. З формаў жыцця распаўсюджаны грыбы.
© Sputnik / Василий СемашкоГрыбы ў мінскім падзямеллі растуць капялюшыкамі ўніз.
8/19
© Sputnik / Василий Семашко
Грыбы ў мінскім падзямеллі растуць капялюшыкамі ўніз.
© Sputnik / Василий СемашкоУ моцныя ліўні калектар запаўняецца вадой цалкам, пра гэта сведчаць рэшткі смецця пад столяй. Калі падчас залевы ўнізе апынецца чалавек, шанцаў выжыць у яго няма.
9/19
© Sputnik / Василий Семашко
У моцныя ліўні калектар запаўняецца вадой цалкам, пра гэта сведчаць рэшткі смецця пад столяй. Калі падчас залевы ўнізе апынецца чалавек, шанцаў выжыць у яго няма.
© Sputnik / Василий СемашкоСтарая кладка. Скарыстацца гэтым люкам вандроўцы па падзямеллях не змогуць.
10/19
© Sputnik / Василий Семашко
Старая кладка. Скарыстацца гэтым люкам вандроўцы па падзямеллях не змогуць.
© Sputnik / Анна ИвановаЧыгуначныя шляхі Няміга пераадольвае ў двух трубах дыяметрам 1,5 метра. Перад трубамі збудаваны даволі прасторныя пакоі.
11/19
© Sputnik / Анна Иванова
Чыгуначныя шляхі Няміга пераадольвае ў двух трубах дыяметрам 1,5 метра. Перад трубамі збудаваны даволі прасторныя пакоі.
© Sputnik / Василий СемашкоВада прасочваецца скрозь драўляную апалубку столі і вымывае з дрэва солі, ствараючы з іх белыя сталакціты, якія вылучаюцца на фоне цёмнага дрэва.
12/19
© Sputnik / Василий Семашко
Вада прасочваецца скрозь драўляную апалубку столі і вымывае з дрэва солі, ствараючы з іх белыя сталакціты, якія вылучаюцца на фоне цёмнага дрэва.
© Sputnik / Анна ИвановаЗ-за пастаяннай высокай вільготнасці больш чым за 60 гадоў існавання калектара ў некаторых месцах клямары прыступкі з тоўстага металу прагнілі да стану пацярухі.
13/19
© Sputnik / Анна Иванова
З-за пастаяннай высокай вільготнасці больш чым за 60 гадоў існавання калектара ў некаторых месцах клямары прыступкі з тоўстага металу прагнілі да стану пацярухі.
© Sputnik / Анна ИвановаКалі з Нямігі праз пляскаты "ракаход" прайсці пару сотняў метраў, то апынешся ў адным з самых старых падзямелляў горада Мінска.
14/19
© Sputnik / Анна Иванова
Калі з Нямігі праз пляскаты "ракаход" прайсці пару сотняў метраў, то апынешся ў адным з самых старых падзямелляў горада Мінска.
© Sputnik / Василий СемашкоГэта фрагмент самага старога ў Мінску ліўнесточнага калектара, якому, паводле папярэдніх ацэнак, каля 150 гадоў.
15/19
© Sputnik / Василий Семашко
Гэта фрагмент самага старога ў Мінску ліўнесточнага калектара, якому, паводле папярэдніх ацэнак, каля 150 гадоў.
© Sputnik / Василий СемашкоУ раёне вул. К. Цэткін ў калектары былі заменены трубы на новыя дыяметрам 2 метры, у даўжыню яны ў 2-3 разы больш, чым трубы 1955 года. Гэтая частка калектара згортвае ад прыроднага рэчышча Нямігі, паступова апускаючыся на глыбіню каля 7 метраў. З-за моцнага ўхілу гэтая частка калектара вельмі чыстая.
16/19
© Sputnik / Василий Семашко
У раёне вул. К. Цэткін ў калектары былі заменены трубы на новыя дыяметрам 2 метры, у даўжыню яны ў 2-3 разы больш, чым трубы 1955 года. Гэтая частка калектара згортвае ад прыроднага рэчышча Нямігі, паступова апускаючыся на глыбіню каля 7 метраў. З-за моцнага ўхілу гэтая частка калектара вельмі чыстая.
© Sputnik / Василий СемашкоКаб працягнуць падарожжа па калектару ў рэчышчы Нямігі, прыйшлося выбрацца на паверхню і ў некалькіх сотнях метраў спусціцца зноў. У пачатку гэтага ўчастка калектара старога рэчышча суха, толькі праз некалькі сотняў метраў з бакавой трубы сюды трапляе невялікі струмень вады.
17/19
© Sputnik / Василий Семашко
Каб працягнуць падарожжа па калектару ў рэчышчы Нямігі, прыйшлося выбрацца на паверхню і ў некалькіх сотнях метраў спусціцца зноў. У пачатку гэтага ўчастка калектара старога рэчышча суха, толькі праз некалькі сотняў метраў з бакавой трубы сюды трапляе невялікі струмень вады.
© Photo : Анна ИвановаУ раёне перасячэння вуліц Няміга і Гарадскі вал пачынаецца калектар пабудовы 1926 года. Выглядае ён вельмі рамантычна.
18/19
© Photo : Анна Иванова
У раёне перасячэння вуліц Няміга і Гарадскі вал пачынаецца калектар пабудовы 1926 года. Выглядае ён вельмі рамантычна.
© Sputnik / Василий СемашкоКалектар пабудовы 1926 года праходзіць пад зачыненай зараз стаянкай аўтамабіляў ля гандлёвага дома "На Нямізе" і ў раёне Петрапаўлаўскай царквы, ён быў перакрыты з-за перасячэння другой лініяй метро.
19/19
© Sputnik / Василий Семашко
Калектар пабудовы 1926 года праходзіць пад зачыненай зараз стаянкай аўтамабіляў ля гандлёвага дома "На Нямізе" і ў раёне Петрапаўлаўскай царквы, ён быў перакрыты з-за перасячэння другой лініяй метро.