МІНСК, 11 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзяліўся з журналістамі сваімі прынцыпамі здаровага харчавання.
На думку кіраўніка дзяржавы, чалавек павінен абавязкова знаходзіць кожны дзень час для заняткаў спортам, па яго словах, усе сцвярджэнні аб тым, што гэта немагчыма — адгаворкі.
"Калі ты не знаходзіш часу для спорту — кінь жэрці! У сняданак максімум тры яйкі і кубачак кавы, у абед — суп з гародніны. Ну, яшчэ кавалак мяса можна сабе дазволіць, каб выконваць свае мужчынскія абавязкі, а ўвечары тварог — і ўсё", — сказаў Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі ў нядзелю.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды знаходзіць у дзень як мінімум дзве гадзіны для заняткаў спортам, часам нават за кошт сну.
"Як толькі ў мяне два кілаграма плюс — і калена нагадвае пра сябе. Кажуць, няма часу ў людзей, аднак я не менш людзей заняты, але мінімум дзве гадзіны ў дзень на спорт — за кошт сну, за кошт чаго заўгодна, але ты павінен знайсці", — падкрэсліў прэзідэнт.