Фільм беларуса пра робата-прыбіральніка выйграў фестываль мабільнага кіно

© Photo : velcomvelcom Smartfilm - кадр са стужкі "Работнік Года"
velcom Smartfilm - кадр са стужкі Работнік Года - Sputnik Беларусь
Робаты адбяруць вашу працу - паведаміў мовай кіно рэжысёр Кірыл Нонг, і за гэта атрымаў гран-пры фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Кірыл Нонг, беларускі рэжысёр, атрымаў гран-пры конкурсу мабільнага кіно velcom Smartfilm. Нонг зняў простую, зразумелую, але тым і адрозную ад большасці заявак маладых рэжысёраў карціну аб дамінаванні робатаў над людзьмі.

Пачатак здымачнага працэсу - Sputnik Беларусь
Кінастужка "Сляды на вадзе" выйдзе ў пракат 23 лютага

Член журы Максім Жбанкоў упэўнены, што тым самым Нонг прымусіў знаных беларускіх рэжысёраў — ад Кудзіненкі да Курэйчыка — прыняць неабходнасць новай парадыгмы. Цяпер беларускае кіно — гэта не толькі "хранатоп" і "Партызанфільм", гэта яшчэ і "Работнік года" Нонга.

"Работнік года" — фантастычная гісторыя пра свет, у якім робаты паступова выцясняюць людзей. Галоўныя ролі ў фільме выканалі акцёр з Санкт-Пецярбурга Канстанцін Фісенка і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Кашпераў. А асноўны саўндтрэк ствараўся спецыяльна для фільма беларускім музычным праектам Mustelide.

"Гэта паслядоўная і выразная аўтарская стылістыка. Гэта пераканаўчае рэжысёрскае рашэнне, гэта пісьменная аператарская праца. Па асноўных параметрах, якія адрозніваюць якаснае кіно ад пасрэднага, гэтая стужка вылучаецца. У нас не фестываль эксперыментальнага кіно, не фестываль кінаавангарда, у нас няма задачы радыкальнага перагляду ўсёй гісторыі кіно. На наш погляд гэта этапная праца, да яе могуць быць пытанні, але мы разглядаем конкурсную лінейку, у яе рамках гэтая праца была найбольш пераканаўчай", — растлумачыў Жбанкоў сваю пазіцыю.

Падчас здымак серыяла  Гісторыя міліцыі ў асобах - Sputnik Беларусь
Стартаваў тэлесерыял "Гісторыя міліцыі ў асобах"

У склад аўтарытэтнага журы 6-га фестывалю velcom Smartfilm увайшлі кіназнаўца, дырэктар праграмы ігравога кіно фестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў, кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў, кіназнаўца і кінакрытык Антон Сідарэнка, рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, а таксама студэнтка БДАМ Аляксандра Сяргеевіч. Яна абыйшла больш за 1000 прэтэндэнтаў у адмысловым конкурсе за права ўвайсці ў журы фестывалю, які складаўся з 3 этапаў: кинатэста, рэцэнзіі і гутаркі.

"Міжнародны фармат даў выдатную магчымасць убачыць беларускі кінаменталітэт. Мы вельмі адрозніваемся ад усіх. Мы — іншыя. І я цяпер гатовы даць адказ на пытанне, якое мучыць многіх: ці ёсць беларускае кіно? Адказваю: ёсць! Я яго бачыў. Я бачыў людзей, якія думаюць у кіно па-беларуску", — лічыць Антон Сідарэнка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі