Полацк прыме эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі

© Photo : предоставлено организаторамиСтудэнты
Студэнты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На наступным тыдні Полацк прыме ад Баранавіч эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. У Полацку рыхтуюцца да ўрачыстасцяў, якія запланаваны на 2-4 лютага. У гэтыя дні Полацк перайме эстафету маладзёжнай сталіцы, якой у мінулым годзе былі Баранавічы. 

Сонечны гадзіннік ля Фарнага касцёла ў Гродна - Sputnik Беларусь
Мінск, Гродна і Полацк - цэнтры турызму міжнароднага значэння

Рэспубліканскі конкурс па вызначэнні маладзёжнай сталіцы праводзіцца ў Беларусі ўсяго другі год. Яго ініцыятарам выступіла Міністэрства адукацыі, а ў сёлетнім адборы прынялі ўдзел адзінаццаць гарадоў.

Чаму вылучылі Полацк? Таму што менавіта гэты старажытны горад аказаўся і маладзёжным, у ім пражывае каля 25 тысяч моладзі — гэта чвэрць усяго насельніцтва. Палова маладых людзей — студэнты, у Полацку знаходзіцца некалькі факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама накалькі каледжаў.  

Абыйшоў Полацк прэтэндэнтаў і па іншых вызначаных напрамках, у прыватнасці, запланаваных на 2017 год маладёжных праектах і мерапрыемствах: 44 з іх і будуць стартаваць у гэтыя лютаўскія дні на пляцоўках горада. 

Сафійскі сабор у Полацку - Sputnik Беларусь
Полацк адзначае 1153-годдзе са дня заснавання

Як паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Аксана Грыб, асноўнае мерапрыемства, запланаванае на 3 лютага, — "Мы ў тэме — перазагрузка". Менавіта гэты праект, у якім задзейнічана 60 арганізацый горада, па словах Аксаны Грыб, і быў вызначальным у перамозе.

Як Маладзёжная сталіца Полацк на працягу года будзе пляцоўкай для рэспубліканскіх і міжнародных урачыстасцяў.

У мінулагодняй Маладзёжнай сталіцы Баранавічах летась прайшло 130 мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0