Футбаліст Ігнашэвіч выканаў песню Высоцкага

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкФутбалісты ПФК ЦСКА чытаюць кнігі дзецям
Футбалісты ПФК ЦСКА чытаюць кнігі дзецям - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аказалася, што абаронца ЦСКА даўно з'яўляецца аматарам творчасці знакамітага барда.

МІНСК, 26 сту — Sputnik. Абаронца маскоўскага ЦСКА Сяргей Ігнашэвіч у інтэрв'ю для афіцыйнага канала клуба на YouTube распавёў пра сваё стаўленне да творчасці Уладзіміра Высоцкага.

Бард Вольга Залеская - Sputnik Беларусь
Радыё
Дзень нараджэння Уладзіміра Высоцкага разам з Вольгай Залескай

"Высоцкага я адкрыў для сябе даўно, яшчэ ў дзяцінстве. Як і ў многіх з нас, бацька слухаў яго песні. Яго нізкі, харызматычны голас немагчыма было не запомніць. У далейшым, у 18-20 гадоў, я пачаў усведамляць, што гэта не проста голас з магнітафона, а сур'ёзны спявак і паэт. Ужо пасля 20 я пачаў яго не толькі слухаць, але і ўслухоўвацца", — прызнаўся Ігнашэвіч.

Таксама вядомы футбаліст выканаў песню "Балада аб барацьбе", якая ўсім добра вядома па фільму "Балада пра доблеснага рыцара Айвенга". Агулам для гэтай кінастужкі Уладзімір Высоцкі напісаў і выканаў чатыры песні.

У сераду, 25 студзеня, споўнілася 79 гадоў са дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага.

Стужка навiн
0