Сёння ў "БелЭкспа" адкрылася чарговая XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання быў рэканструяваны друкарскі станок XVI стагоддзя.
Дакладны узор станка, на якім мог бы зараз працаваць Францыск Скарына, зладзіў гісторык Уладзімір Ліхадзедаў.
Нагадаем, у Празе 6 жніўня 1517 года выйшла ў свет першая кніга Скарыны — Псалтыр, якая лічыцца адной з найбольш папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. З гэтай кнігі пачынаецца гісторыя беларускага і ўсходнееўрапейскага кнігадрукавання.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПа гравюрах часоў Францыска Скарыны спецыялістамі быў выраблены друкарскі варштат.
1/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Па гравюрах часоў Францыска Скарыны спецыялістамі быў выраблены друкарскі варштат.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКніга друкуецца на паперы, вырабленай па старадаўняй тэхналогіі вычэрпвання.
2/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Кніга друкуецца на паперы, вырабленай па старадаўняй тэхналогіі вычэрпвання.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСпецыяльна для гэтага варштата адлілі матрыцы і формы з тэкстам Бібліі.
3/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Спецыяльна для гэтага варштата адлілі матрыцы і формы з тэкстам Бібліі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтанок дзейны, і гэта вялікая рэдкасць, паколькі ў свеце аднавілі ўсяго некалькі такіх станкоў.
4/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Станок дзейны, і гэта вялікая рэдкасць, паколькі ў свеце аднавілі ўсяго некалькі такіх станкоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа дадзены момант на адноўленым станку было выраблена сем асобнікаў скарынаўскай Бібліі.
5/11
© Sputnik / Виктор Толочко
На дадзены момант на адноўленым станку было выраблена сем асобнікаў скарынаўскай Бібліі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКніга з такога варштата па якасці практычна не адрозніваецца ад арыгінала часоў беларускага першадрукара.
6/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Кніга з такога варштата па якасці практычна не адрозніваецца ад арыгінала часоў беларускага першадрукара.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВодціск старонкі скарынаўскай Бібліі з гравюрай.
7/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Водціск старонкі скарынаўскай Бібліі з гравюрай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСвежанадрукаваныя старонкі скарынаўскай Бібліі павінны прасохнуць разам з фарбай.
8/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Свежанадрукаваныя старонкі скарынаўскай Бібліі павінны прасохнуць разам з фарбай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГісторык Уладзімір Ліхадзедаў уласнаручна развешвае старонкі Бібліі Скарыны.
9/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Гісторык Уладзімір Ліхадзедаў уласнаручна развешвае старонкі Бібліі Скарыны.
Гасцям кніжнага кірмашу было прапанавана самім надрукаваць старонкі кнігі.
10/11
Гасцям кніжнага кірмашу было прапанавана самім надрукаваць старонкі кнігі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГісторык Уладзімір Ліхадзедаў плануе надрукаваць на варштаце іншыя асобнікі беларускіх кніх XVI-XVII стагоддзяў.
11/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Гісторык Уладзімір Ліхадзедаў плануе надрукаваць на варштаце іншыя асобнікі беларускіх кніх XVI-XVII стагоддзяў.