Фітнэс і больш клятчаткі: мужчын у Іўеўскім раёне пераконваюць худнець

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкПаляўнічыя з сабакай, архіўнае фота
Паляўнічыя з сабакай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сацыяльны эксперымент для поўных мужчын прыдумала доктар Трабскай амбулаторыі і ўгаварыла паўдзельнічаць у ім 10 мясцовых мужчын.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Сацыяльны эксперымент, накіраваны на нармалізацыю вагі ўдзельнікаў, стартаваў у вёсцы Трабы Іўеўскага раёна. Ініцыятарам і куратарам эксперыменту стала доктар-тэрапеўт мясцовай амбулаторыі Святлана Бораль.

"Ініцыятыва была мая, таму што я бачу людзей на ўчастку. Бачу, ад чаго паміраюць мужчыны ў працаздольным узросце. На першым месцы сярод прычын смерці стаяць хваробы сістэмы кровазвароту", — патлумачыла Бораль у інтэрв'ю Sputnik.

Гандлёвая паліца - Sputnik Беларусь
Як не адмовіцца ад смажанай бульбачкі і пазбегнуць атлусцення

Доктар сфармавала мэтавую групу, у якую ўвайшлі 10 мужчын, якія пакутуюць метабалічным сіндромам, які праяўляецца ў неўспрымальнасці тканін да інсуліну і павелічэнні тлушчавых адкладанняў у вобласці жывата. Частымі прычынамі развіцця гэтага сіндрому становяцца няправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця.

"Наша асноўная задача — дамагчыся зніжэння вагі за кошт карэкцыі харчавання, за кошт зніжэння фактараў рызыкі, за кошт адмовы ад шкодных звычак і павелічэння фізічнай актыўнасці. Фітнэс-клубаў у нас няма. Але цяпер вельмі модная праграма 10 тысяч крокаў: сярод удзельнікаў эксперыменту шмат паляўнічых, будзем спрабаваць увязваць нагрузкі з хобі мужчын", — расказала доктар Трабскай амбулаторыі.

Угаварыць мужчын на ўдзел у эксперыменце было няпроста, прызналася Бораль. Жанчыны больш уважліва ставяцца і да свайго здароўя, і да знешняга выгляду.

Эксперт беларускай кухні і кулінарны крытык Алена Мікульчык - Sputnik Беларусь
Радыё
Алена Мікульчык: смажаная бульба – не толькі беларуская страва!

"Знайсці ўдзельнікаў эксперыменту было нялёгка. Самі разумееце, мужчыны менш спагадныя да такіх праектаў. Тым не менш, многія разлічваюць на станоўчы вынік. Так што будзем спрабаваць рэгуляваць фактары рызыкі, адмаўляцца ад шкодных звычак", — заўважыла Святлана Алегаўна.

Групу сфармавалі з мужчын ва ўзросце ад 40 да 50, якія служаць у суседняй вайсковай часці, працуюць у мясцовых лясгасе і калгасе.

Дамагчыся выніку — зніжэння вагі пры дапамозе доктара — удзельнікі эксперыменту разлічваюць як мінімум праз паўгода.

Стужка навiн
0