Відэа

Дарослыя набываюць менш кніг для сябе і больш для дзяцей

Кнігарня "Кніжная нара" вырашыла, што дарослыя не схільныя купляць кнігі для сябе, і выдае ім іх на час, адкрыўшы бібліятэку. А вось попыт на дзіцячую літаратуру ўсё расце.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Кнігарня "Кніжная нара" ў адным з сваіх залаў адкрыла бібліятэку. Тут і стэлаж з дзіцячымі кнігамі, і некалькі паліц з дарослай сучаснай літаратурай.

"Дарослыя купляюць усё менш кніг: часцей чытаюць іх у электронным варыянце, запампоўваюць у сетцы. Затое зараз назіраем бум дзіцячых кніг: многія выдавецтвы ўсе рэсурсы накіроўваюць на іх выданне, тым больш што адну і тую ж кнігу можна перавыдаць некалькі разоў, прыцягваючы розных ілюстратараў", — распавяла дырэктар крамы Кацярына Кірылава. 

У бібліятэцы - Sputnik Беларусь
"Прачытаў сам - падары іншаму": удзельнікам акцыі можа стаць кожны

Стваральнікі крамы спадзяваліся, што якасная сучасная літаратура будзе запатрабавана пакупнікамі, але сутыкнуліся з тым, што чытач часта не хоча рызыкаваць. Кліентам крамы станавіліся або тыя, хто ў літаратуры разбіраўся добра, або тыя, хто выбіраў бэстсэлер, які быў апрабаваны ўжо тысячамі чытачоў.

Так што ў краме вырашылі, што дарослым лепш даць магчымасць браць кнігі на час — бо па анатацыі не заўсёды можна зразумець, твая гэта літаратура ці не, а ў бібліятэку кнігу заўсёды можна вярнуць.

Стэнд беларускай кнігі ў Маскве - Sputnik Беларусь
Беларускія выданні можна набыць і ў Лондане, і ў Пекіне

Дарэчы, у бібліятэцы прымаюць і кнігі ад наведвальнікаў. Здаўшы сюды адну кнігу, не старэйшую за 2010 год выдання, можна атрымаць абанемент на месяц бясплатна. У "Кніжнай нары" мяркуюць, што ў многіх назбіралася дастатковая колькасць якаснай літаратуры, якую перачытваць не хочацца і можна бязбольна даць пачытаць іншым. Да таго ж, некаторых кніг у выдавецтвах ужо не знайсці, так што гэта ці ледзь не адзіны шанец для бібліятэкі займець рэдкую кнігу.

Бібліяфеечка Вольга Вовк - Sputnik Беларусь
Радыё
"Бібліяфеечка" Вольга Воўк: дзіцячая літаратура перажывае залаты век

"Нам нецікава размяшчаць на сваіх паліцах пасрэдную літаратуру. У нас шмат сучасных кніг, і гэта галоўная перавага нашай бібліятэкі перад класічнай раённай, якая часта не можа сабе дазволіць закупляць навінкі. Да нас часта прыходзяць пакупнікі, якія скардзяцца, што некаторыя кнігі ў бібліятэцы знайсці ці немагчыма, ці даводзіцца літаральна "вылоўліваць". Бо ў бібліятэках няма абмежаванняў па часе карыстання кнігай — чытач можа трымаць асобнік месяцамі, у той час як ён можа быць адзіным у фондзе", — патлумачыла дырэктар крамы і бібліятэкі.

"Кніжная нара", былая прыватная бібліятэка, кліентаарыентаваная: калі супрацоўнікі бачаць, што кніга карыстаецца попытам, паспрабуюць даць яе ў некалькіх асобніках.

Хлопчык ля кніжнай паліцы - Sputnik Беларусь
Невялікія бібліятэкі з вялікай мэтай: як рэкламаваць літаратуру

Не сабе, а дзецям

"Мы разумеем, што попыт на дзіцячую літаратуру вышэй. Нават тыя, хто актыўна куплялі сабе кнігі, зусім перастаюць гэта рабіць, стаўшы бацькамі. Прычым калі сабе чалавек бярэ адну-дзве кнігі, то дзіцяці — шмат. З дзецьмі хочацца і класічную гісторыю пачытаць, і сучасную, і энцыклапедыю на розныя тэмы купіць. Да таго ж, кнігі — лепшы фармат развіцця для дзіцяці. Нішто не развівае лепш, чым чытанне", — упэўненая суразмоўніца Sputnik.

Набыць кнігу, дарэчы, часцей танней, чым цацку

"Адкрываючы магазін, мы хацелі быць крамай дарослай інтэлектуальнай літаратуры. Але не выйшла, і перш чым закрывацца, вырашылі паспрабаваць прывезці трохі дзіцячых кніг, тут і зразумелі — вось дзе попыт! Калі адкрывала магазін, майму дзіцяці быў год, дзіцячых кніг яшчэ не чыталі, але адкрыўшы гэты свет, была здзіўленая, як шмат тут усяго", — распавяла дырэктар крамы.

Існуюць велізарныя супольнасці блогераў, влогераў, якія распавядаюць пра дзіцячыя кнігі. Чытанне лепш за ўсё развівае мозг дзіцяці, і гэта асобны артыкул у бюджэце сям'і. А пра тое, якія дзіцячыя кнігі можна параіць бацькам, Sputnik даведаўся ў самой Кацярыны Кірылавай, дырэктара магазіна-бібліятэкі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі