Нацыянальны гістарычны музей: уваход вольны

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей
Нацыянальны гістарычны музей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ёсць магчымасць паглядзець адразу ўсе выставы бясплатна.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 27 лютага аб'яўлены днём бясплатнага наведвання. Такім чынам панядзелак можа стаць выдатным працягам выхадных, тым больш што ў розных залах музея адначасова працуюць выставы, якія зацікавяць і дзяцей, і дарослых. 

Фокуснік - Sputnik Беларусь
Ілюзіяніст Мікалай Нардзі: цуд пазбаўляе ад хвароб

У музеі працуюць пастаянныя экспазіцыі "Старажытная Беларусь", якая ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі неаліту да ХІХ стагоддзя. "Беларусь XVI-XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы" — датычыцца перыяду Рэчы Паспалітай.  У ёй экспануецца своеасаблівая галерэя Завішаў, частка галерэі Радзівілаў, а таксама калекцыі зброі, шкла і фарфору; партрэты Радзівілаў, каралёў, выдатных дзеячоў дзяржавы, духавенства і шляхты, сярод якіх Канстанцін Астрожскі, Стэфан Баторый, Леў Сапега, Георгі Каніскі, Тадэвуш Касцюшка і інш. Тут жа прадстаўлены калекцыі нумізматыкі і сфрагістыкі. 

Экспазіцыя выставы Гандаль Беларусі на шалях гісторыі - Sputnik Беларусь
З Беларусі ў Германію кантрабандай вывозілі соль і газу

Зараз у музеі працуюць выставы "Гандаль Беларусі — на шляхах гісторыі", "Уладзімір Мулявін — спадчына вялікага майстра", "Савецкі плакат — да стагоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі", "Гітары мінулай эпохі", "Міраж — мір будучыні", "Анатомія цуда", выстава кветак "Архідэі", "Мы любім кветкі", "Цветаформы", "Квэст па гораду" і іншыя.

Як бачыце, наведванне ў музей варта зрабіць сямейным.

Стужка навiн
0