На Нобелеўскую прэмію міра вылучаныя 318 кандыдатаў

CC BY 2.0 / Solis Invicti / Nobel Prize medalМедаль нобелеўскага лаўрэата
Медаль нобелеўскага лаўрэата - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большая колькасць прэтэндэнтаў на прэстыжную прэмію была толькі ў 2016 годзе, калі ў спіс намінантаў увайшлі 376 суіскальнікаў.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Больш за трыста кандыдатаў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2017-м годзе, паведаміў у пятніцу Нобелеўскі камітэт.

Светлана Алексиевич на церемонии вручения Нобелевской премии - Sputnik Беларусь
Святлане Алексіевіч уручылі Нобелеўскую прэмію

Спіс прэтэндэнтаў на прэмію гэтага года ўключае 215 чалавек і 103 арганізацыі. Што цікава, звычайна намінантаў на "Нобелеўскую прэмію" ў гэтай катэгорыі куды менш, а большая колькасць была толькі ў 2016-м годзе.

Імёны прэтэндэнтаў на прэмію Нобелеўскі камітэт трымае ў таямніцы на працягу 50 гадоў, аднак ужо вядома, што на яе вылучаны і прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Таксама традыцыйна на "Нобелеўскую прэмію" за ўмацаванне міру прэтэндуюць канцлер ФРГ Ангела Меркель, Папа Рымскі Францыск і іншыя сусветныя дзеячы.

Так званы "кароткі спіс" прэтэндэнтаў камітэт падрыхтуе да восені, а імя ўладальніка прэміі назавуць у Осла (Нарвегія) у кастрычніку. Пакуль букмекерскія канторы не робяць стаўкі на лаўрэата прэміі.

У 2016 годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас за "намаганні па заканчэнні грамадзянскай вайны, якая доўжылася ў краіне больш за 50 гадоў". У розныя гады прэмію атрымлівалі прэзідэнты СССР Міхаіл Гарбачоў, ЗША Барак Абама, ААН, Еўрасаюз, актывісты многіх краін свету і шэраг арганізацый.

Стужка навiн
0