Расійскі блогер: Гродна мог бы быць як Піцер ці Львоў

© Sputnik / ВАЛЕРИЯ СОЛОВЬЕВАФэст у гонар святога Казіміра "Казюкі" ў Гродне
Фэст у гонар святога Казіміра Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
"Гродна - самы сімпатычны і душэўны горад Беларусі", - напісаў расійскі блогер Дзяніс Мукімаў на сваёй старонцы ва "УКантакце".

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Расійскі трэвел-блогер з Абакану Дзяніс Мукімаў наведаў беларускі горад Гродна і падрабязна апісаў свае ўраджанні ва ўласным блозе.

"Гродна мог бы стаць культурнай сталіцай і турыстычнай Мекай Беларусі, як у нас Піцер ці на Украіне Львоў", — лічыць блогер.

Скульптар Уладзімір Панцялееў ўсталёўвае жабку-падарожніцу пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Жабка-падарожніца стала грашовым талісманам для турыстаў у Гродна

На яго думку, на шляху да гэтага ёсць і шэраг перашкод: "Засталося ўсяго нічога — адкрыць нармальныя кафэ і рэстараны і замяніць страшныя слупы-бярвёны на што-небудзь больш вытанчанае".

Дзяніс Мукімаў лічыць, што Гродна вельмі бракуе месцаў, дзе можна танна і смачна паесці. "Бізнес-ланч сярод белага дня не знойдзеш. У кафэ-рэстаране "Нёман" пануе абуральнае "жлобства": цукар да чаю падаюць за асобныя грошы. Я прывык, што цукарніца па змаўчанні заўсёды стаіць на кожным стале, нават калі гэта стаянка дальнабойшчыкаў пад Улан-Удэ", — абураецца вандроўнік.

Крытычна блогер паставіўся і да сэрвісу ў гродзенскіх крамах, але адзначыў пазітыўны момант — паўсюдна можна разлічыцца банкаўскай карткай.

Гродна, Фарны касцёл - Sputnik Беларусь
Навігатары для турыстаў на трох мовах з'явіліся ў цэнтры Гродна

"Па Гродна вельмі прыемна шпацыраваць. Прыгожа, як у Чарнаўцах. Толькі архітэктура тут польская, а не аўстра-венгерская. Можна ўявіць, як прыкладна выглядалі гарады Рэчы Паспалітай", — адзначае Дзяніс Мукімаў.

Асаблівую ўвагу блогера прыцягнуў будынак Гродзенскага тэатра, ён распавядае, што ён уваходзіць ва ўсе рэйтынгі футурыстычных будынкаў былога СССР.

Пад час шпацыру па старым горадзе, вандроўнік наведаў бадай усе славутасці Гродна.

Дзяніс Мукімаў з задавальненнем адзначыў, што паштоўка, якую ён адправіў з Гродна ў родны Абакан, дайшла за 9 дзён, і ён лічыць гэта добрым вынікам.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі