Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду" адкрыецца ў Гомелі

© Photo : Facebook / Gomel Palace & Park EnsembleГомельскі палацава-паркавы ансамбль
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспазіцыя прадэманструе карціны з калекцыі польскага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Мацея Мікалая Радзівіла.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду" са збору Мацея Мікалая Радзівіла адкрыецца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля 22 красавіка, паведамілі ў гісторыка-культурнай установе.

Загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Карпенка - Sputnik Беларусь
Радыё
Унікальную калекцыю роду Радзівілаў прадставілі ў Мінску

"Наведвальнікі ўбачаць арыгінальныя жывапісныя партрэты вядомых еўрапейскіх мастакоў (Бачарэлі, Лампі, Рустэма, Пешкі), графічныя мініяцюры, медалі з каштоўных металаў, шаўковы Слуцкі пояс XVIII стагоддзя", — распавялі арганізатары.

Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду" знамянуе важнасць звароту да гістарычнай памяці. Лёс гэтага магнацкага роду цесна пераплецены з гісторыяй беларускіх зямель.

Род Радзівілаў для Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай не меў сабе роўных па багацці і ўплыве. Яго прадстаўнікі валодалі вялікімі зямельнымі тэрыторыямі, мноствам вёсак, мястэчак і гарадоў, сярод якіх Давыд-Гарадок і Шчучын, Мір і Нясвіж, Клецк і Копысь, Слуцк і Капыль. Імя Радзівілаў мелі два віленскія каталіцкія біскупы, трынаццаць віленскіх ваявод, сем дзяржаўных канцлераў і шэсць вялікіх гетманаў. Барбара Радзівіл у 1550 годзе стала каралевай Польшчы.

Кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ Анатоль Вялікі - Sputnik Беларусь
Радыё
Гісторык аб тым, куды на самой справе зніклі скарбы Радзівілаў

Таксама на 28 красавіка запланаваны ўрачыстасці з удзелам Мацея Мікалая Радзівіла, які з'яўляецца нашчадкам знакамітага роду і калецыянерам, чый збор і лёг у аснову выставы.

Дзе: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

Калі: 22 красавіка.

Кошт: 3 рублі (дарослы квіток) і 2 рублі (ільготны квіток).

Стужка навiн
0