МІНСК, 21 кра — Sputnik. Беларусь гатова стаць пляцоўкай для наладжвання дыялогу паміж Усходам і Захадам, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Выступаючы з пасланнем да парламента і беларускага народа, прэзідэнт адзначыў, што свет мяняецца не ў бок стабільнасці і бяспекі. На планеце адбываюцца ўсё больш трывожныя працэсы, узнікаюць новыя пагрозы. Хваравітая выпрацоўка новага светаўпарадкавання ідзе не за сталом перамоваў, а ў гарачых кропках. Адбываецца разбалансіроўка сістэмы стрымак і проціваг.
Па сутнасці, адбываецца дрэйф да новага блокавага стану. Сёння ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Ніхто не мог уявіць, што ў паспяховай Еўропе людзі могуць гінуць ад выбухаў і пад коламі грузавікоў, кіруемых тэрарыстамі.
"Толькі за апошнія тыдні — Піцер, Стакгольм, Александрыя", — сказаў прэзідэнт.
Ён таксама заўважыў, што ў Еўропе, якая апынулася не гатовая да міграцыйных праблемаў, паўсталі сур'ёзныя канфрантацыйныя працэсы. "Возьмем той жа Brexit, эканамічныя і палітычныя наступствы, якія ЕС яшчэ трэба асэнсаваць. Узнікла ідэя рознахуткаснай інтэграцыі, а гэтая спроба была выпрацавана намі пры стварэнні ЕАЭС", — сказаў прэзідэнт, падкрэсліўшы, што гэтая ідэя апынулася паспяховай і цяпер на практыцы рэалізуецца ў Еўразійскім эканамічным саюзе.
Лукашэнка звярнуў увагу, што ўсё больш выразна праступаюць контуры палітыкі новай адміністрацыі ЗША. "Гэта ўсяляе трывогу: ці пераадолее Вашынгтон спакусу дыктаваць усяму свету сваю волю. Спадзяемся, што розум і воля возьмуць верх", — сказаў ён.
Таксама кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на працягваючаеся супрацьстаянне сіл на Данбасе. "Рэгіён пагружаны ў хаос. Украіна — наш брацкі народ, мы гатовыя і далей садзейнічаць прамым перамовам, таму што гэта аказвае прамое ўздзеянне на нас", — сказаў прэзідэнт.
Таму, падкрэсліў ён, такая сітуацыя ў свеце пацвярджае актуальнасць беларускай ініцыятывы па наладжванні новага дыялогу паміж Усходам і Захадам. "Калі ў гэтым будзе неабходнасць, Мінск гатовы ў любы момант стаць месцам дыялогу, накіраванага на вызначэнне новага парадку светаўпарадкавання", — сказаў прэзідэнт.