МІНСК, 21 чэр — Sputnik. "Kupala na Ivana" стане першым сінглам з новага альбому, выхад якога запланаваны на верасень.
Музыкі распавялі, што вобраз для песні склаўся адразу пасля яе напісання. Але першапачаткова гурт планаваў зрабіць толькі фота-праект пад гэтую кампазіцыю і рашэнне аб відэа было прыняла літаральна за два дні.
"Існуе шмат песень і паданняў на купальскую тэматыку, але менавіта гэтая народная песня кранула нас сваёй глыбінёй і супярэчлівасцю", — распавялі Irdorath.
Тэкст народнай песні Irdorath аздобілі сваёй аранжыроўкай. Рэжысёрам і мантажорам кліпа выступіла салістка гурта Надзея, задумка касцюма належыць вакалісту Уладзіміру.
Здымкі кліпу праходзілі ў Налібокскай пушчы, без дадатковага светлавога абсталявання — толькі пры святле жывога агню, што паспрыяла максімальнай рэалістычнасці пры перадачы вобраза і зрабіла здымачны працэс больш рытуальным, чым тэхнічным.
"Напярэдадні выхаду новага альбому "Wild" і ў пярэдадзень галоўнага летняга свята мы вырашылі прэзентавацвь адну з песень, і, дзякуючы творчаму прарыву, са звычайнага выпуску сінгла спантанна атрымалася новае відэа "Kupala na Ivana", — распавялі ў гурце.
- тэкст песні — народны;
- аранжыроўка — Irdorath;
- рэжысура і мантаж — Надзея Ірдарат;
- аператар — Міхаіл Кашкан;
- касцюм — Уладзімір Ірдарат;
- тэхнічная каманда — Пётр Марчанка, Васіль Нікіцік, Віктар Калач.
Свой новы альбом "Wild" Irdorath прэзентуе вялікім сольным канцэртам 1 верасня ў клубе Re: Public праз 5 гадоў пасля прэзентацыі свайго дэбютнага альбому Ad Astra.
Некаторыя песні з новага альбому можна было ўпершню пачуць на фестывалі "Свята Сонца", які прайшоў на мінулых выхадных у музейным комплексе "Дудуткі".