МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі адзначыла Дзень вышыванкі, прапанаваўшы прадстаўнікам дыпкорпуса сабрацца ў нядзелю разам, надзеўшы кашулі і майкі з беларускім арнаментам.
"Учора я глядзеў на вышыванку і думаў пра тое, што ў нашым арнаменце няма нічога ваяўнічага, так што вышыванка мае права быць адным з сімвалаў Беларусі", — расказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей карэспандэнту Sputnik.
У цэнтры горада для паслоў разгарнулі кірмаш нацыянальных сувеніраў і асобную палатку з вышыванкамі, каб кожны жадаючы мог абзавесціся парай фасонаў.