Гару Гедыміна пабудуюць у гульні Minecraft

© Sputnik / Александр ЛиповецГара Гедыміна
Гара Гедыміна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гару Гедыміна, якая зараз знаходзіцца ў аварыйным стане, пабудуюць у сусвеце Minecraft.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Гару і вежу Гедыміна гульцы пабудуюць у віртуальным свеце Minecraft, паведамляе Sputnik Літва.

Вежа Гедыміна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
На гары Гедыміна знайшлі месца пахавання Серакоўскага

"Ведаючы, наколькі важная гара і вежа Гедыміна літоўцам, мы, разам з фанатамі гульні Minecraft, вырашылі перанесці яе ў гульнявы свет. Гэта выдатная магчымасць для маладых людзей з Літвы і ўсяго свету віртуальна наведаць гэтае легендарнае месца", — сказаў ініцыятар праекта Караліс Рымкус.

Віртуальная пабудова будзе цалкам капіяваць гару Гедыміна і будынкі, якія знаходзяцца побач — вежу Гедыміна, кафедру і Палац вялікіх князёў літоўскіх. Гэтаму дапамогуць фатаграфіі з дрона.

Віртуальным будаўніцтвам зоймецца каманда, натхнёная праектам Minecraft Gigafactory, калі літоўскія распрацоўшчыкі камп'ютэрных гульняў пабудавалі віртуальную версію завода Tesla Motors.

Глядзець за будоўляй гары Гедыміна і нават даць парачку саветаў у прамым эфіры можна будзе на старонцы ў Facebook. Будаўніцтва пачнецца ў 23 гадзіны 31 ліпеня і працягнецца 1 і 2 жніўня.

Стан гары Гедыміна

У цяперашні час гара Гедыміна знаходзіцца ў аварыйным стане. На дадзены момант для наведванняў адкрыта толькі замкавая вежа і частка назіральнай пляцоўкі гары.

У мінулым годзе ўмовы надвор'я выклікалі дэфармацыю гары, на якой размешчаны замкавы комплекс. Апоўзні прайшлі з паўночнага, паўднёвага і паўднёва-ўсходняга схілаў.

На аднаўленне помніка гісторыі выдаткавана амаль тры мільёны еўра.

Стужка навiн
0